Пасёлак гарадскога тыпу
± |
Белая Гара (руск.: Белая Гора, якуцк.: Үрүҥ хайа) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр (з 1974 г.) Абыйскага ўлуса (раёна) Рэспублікі Саха (Якуція) у Расійскай Федэрацыі.
Рачная прыстань, аэрапорт, дом культуры, народны тэатр, сярэдняя і пачатковая агульнаадукацыйныя і музычная школы, установы медыцынскага абслугоўвання, гандлю і бытавога абслугоўвання. Знаходзіцца за Паўночным палярным колам, на правым беразе ракі Індыгірка. Адлегласць ад Якуцка: наземным шляхам — 2900 км, паветраным — 1380, водным — 3242. Насельніцтва — 2194 чал. (2010).
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.