Беластоцкае ваяводства
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 22 жніўня 1944
Дата скасавання 1 чэрвеня 1975
Насельніцтва
  • 1 188 000 чал. (1973)
Плошча
  • 23 201 км² (1946)
Беластоцкае ваяводства на карце

Беластоцкае ваяводства (польск.: Województwo białostockie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 19441975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Беласток.

Утворана 22 жніўня 1944 года пастановай Польскага камітэта нацыянальнага вызвалення ад 21 жніўня 1944 года аб парадку прызначэння органаў агульнага кіравання першай і другой інстанцыі шляхам аднаўлення даваеннага Беластоцкага ваяводства.

На падставе дамовы паміж Польшчай і СССР аб польска-савецкай дзяржаўнай мяжы ад 16 жніўня 1945 года са складу ваяводства была вылучана ўсходняя частка, якая ахоплівала большую частку былых Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў, а таксама частку Сакольскага і Аўгустоўскага паветаў, якая ў выніку засталася пад савецкай юрыстыкцыяй у складзе БССР.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.