«Беларусь 5»
Выява лагатыпа
Краіна Беларусь
Зона вяшчання Беларусь
Мова вяшчання беларуская і руская
Дата пачатку вяшчання 21 кастрычніка 2013 (10 гадоў таму)
Заснавальнік Белтэлерадыёкампанія
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўнікі Павел Булацкі
Сайт www.belarus5.by

«Беларусь 5» — рускамоўны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлон, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансляцый — Прэм’ер-Ліга Англіі[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні[3]. Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Еўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня.

Гісторыя тэлеканала

Першапачаткова трансляцыя вялася толькі ў Мінску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 снежня 2013 года канал быў дададзены да аналагавага пакета вяшчання МТІС[7]. Спартыўныя каментатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартыўная гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзмітрый Герчыкаў (баскетбол) і Павел Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзідэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 года распачалася трансляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].

Перадачы

  • Авертайм (аўтар Леанід Лекарэвіч);
  • Фактар сілы (аўтар і вядучы Павел Баранаў);
  • Час футболу (аўтар і вядучы Мікалай Хадасевіч).

Зноскі

  1. "Беларусь 5". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 30 сакавіка 2014. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. Англійская футбольная прэм’ер-ліга вяртаецца на "Беларусь 5". БелТА (10 жніўня 2017).
  3. Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў поўным аб’ёме пакажа тэлеканал «Беларусь 5». Белтэлерадыёкампанія (22 студзеня 2019).
  4. На час Алімпіяды канал «Беларусь 5» стаў кругласутачным. Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
  5. 1 2 «Беларусь-­5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць (17 лістапада 2013).
  6. Архіўная копія(недаступная спасылка). Belarus.by. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. Тэлеканал «Беларусь-5» пачне вяшчанне ў аналагавым пакеце МТІС з 1 снежня. Еўрарадыё (22 лістапада 2013).
  8. Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 жніўня 2019.
  9. Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5». БелТА (30 мая 2017).
  10. Спартыўны канал «Беларусь 5. Інтэрнэт» пачаў працу. Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).

Спасылкі

  • "Беларусь 5". Белтэлекам. Праверана 30 сакавіка 2014. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.