Беларусь 3 | |
---|---|
Тэлеканал «Беларусь-3» | |
Краіна | Беларусь |
Фармат выявы | 16:9 |
Дата пачатку вяшчання | 8 лютага 2013 |
Заснавальнік | «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь» |
Уладальнік | «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь» |
Кіраўнікі | Віктар Маючы, генеральны дырэктар |
Роднасныя каналы |
Беларусь 1 Беларусь 2 Беларусь-ТБ НТБ-Беларусь |
Слоган | Каб любіць Беларусь! |
Сайт | 3belarus.by |
«Беларусь-3» — культурна-асветніцкі тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, першы лічбавы тэлеканал Беларусі. Вяшчае на дзвюх мовах — беларускай і рускай. Пачаў вяшчанне 8 лютага 2013 года. Мэта тэлеканала — забяспечыць асвятленне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў галіне культурнага жыцця краіны.
Эфірнай дамінантай будных дзён з’яўляецца тэматычная падборка відавых фільмаў пад назвай «Мая Беларусь», якая ўключае найлепшыя ўзоры кіна- і тэлевізійнай дакументалістыкі. На працягу эфірнага дня транслююцца праграмы, аб’яднаныя ў рубрыкі: «Тэатр», «Кіно», «Літаратура», «Музыка», «Асобы», «Гісторыя», «Каляровы свет», «Прырода», «Традыцыі», «Дойлідства», «Навука», «Музеі».
Гісторыя
Тэлеканал пачаў сваё вяшчанне 8 лютага 2013 года а 7:50 паказам Гімна Рэспублікі Беларусь, далей эфір працягнуў дакументальны фільм АТН «Горацкія пацехі» з цыклу «Зямля беларуская».
Тэлеканал «Беларусь 3» — транслюецца ў якасці восьмага слота ў складзе першага мультыплекса, у бясплатным пакеце лічбавых тэлевізійных праграм.
Перадачы
- «Святло далекай зоркi»
- «Калыханка»
- «Размаўляем па-беларуску»
- «Навiны культуры»
- «Гэты дзень»
- «Навукаманiя»
- «Легенды кiно»
- «Час кiно»
- «Апошнi дзень»
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 28 снежня 2013.
- Афіцыйная старонка