Беларусь 1
Тэлеканал «Беларусь 1»
Выява лагатыпа
Краіна

 Беларуская ССР (1956—1991)

Час вяшчання 06:00 — 02:00 ( па выхадных 06:05 - 02:00)
Мова вяшчання
Фармат выявы 1080i (16:9 HDTV)
Дата пачатку вяшчання 1 студзеня 1956
Аўдыторыя 9 мільёнаў чалавек
Уладальнік «Белтэлерадыёкампанія»
Раннія назвы Беларуская праграма ЦТ СССР (1 студзеня 1956 — 24 снежня 1991)
ТБК (25 снежня 1991 — 31 мая 1996)
БТ (1 чэрвеня 1996 — 25 верасня 2006)
Першы нацыянальны канал (26 верасня 2006 — 4 лістапада 2011)
Беларусь 1 (з 5 лістапада 2011 па сённяшні час)
Роднасныя каналы Беларусь Беларусь 2
Беларусь Беларусь 3
Беларусь Беларусь 24
Беларусь НТВ-Беларусь
Голас канала Аляксандр Міхайлавіч Цімошкін
Слоган Гэта - Беларусь-1!
Сайт tvr.by

«Беларусь 1» — асноўны дзяржаўны тэлеканал Беларусі. Канал уваходзіць у структуру Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Вяшчанне ідзе на беларускай і рускай мовах. Дата пачатка вяшчання — 1 студзеня 1956 года. Выкарыстоўваецца для распаўсюджвання прапаганды ў Беларусі[1].

Неаб’ектыўнасць і ілжывыя паведамленні

Служба навін «Беларусь 1» часта абвінавачваецца ў прадузятым праўладным пункце гледжання. Па словах крытыкаў, неапраўдана вялікую частку эфірнага часу ў навінах «Беларусь 1» надае інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўнай улады, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі.

  • 23 жніўня 2001 года ў праграме «Панарама», падчас перадвыбарчай кампаніі, прагучала сцвярджэнне, быццам бы адзін з членаў перадвыбарчага штаба Уладзіміра Ганчарыка адмовіўся апавядаць карэспандэнту Белтэлерадыёкампаніі аб ходзе перадвыбарчай кампаніі[2].
  • У красавіку 2020 года ў праграме «Клуб рэдактараў» абурыліся тым, што недзяржаўныя СМІ інфармуюць сваіх чытачоў аб бягучых падзеях, уключаючы пандэмію, не так, як дзяржпрапаганда. На працягу праграмы гледачам паказвалі тры скрыншота навін з сайта NN.by. Прычым трэці загаловак быў фейк, створаным у фоташопе — такой навіны на «Нашай Ніве» ніколі не было[3].
  • 7 кастрычніка 2020 года ў сюжэце навін тэлеканала было расказана аб пагромах і марадзёрстве ў Кыргызстане падчас пратэстаў[4]. Як адзін з доказаў пагромаў, былі выкарыстаны кадры, знятыя каля кафэ «Нават». Але уласнік кафэ навіну пра яго пагром не пацвердзіла[5].

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[6]. Расійскія супрацоўнікі «Russia Today» замянілі беларускіх калег, якія звольніліся з каналу «Беларусь 1» у знак пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў[7].

Напрыканцы верасня 2020 года ў эфіры канала былі паказаны прызнальныя паказанні ад групы людзей, якім нібыта заплацілі каардынатары за ўдзел у пратэстах[8]. Паводле сведчанняў аднаго з пацярпелых, 29 верасня 2020 года ў РУУС Першамайскага раёна Мінска Мікалай Карпянкоў здымаў відэаролікі, пасля і паказаныя па «Беларусь 1», асабіста і камандаваў групай сілавікоў, якая выбівала ілжывыя паказанні ад групы людзей, схопленых ГУБАЗіКам, якіх збіццём і пагрозамі прымушалі сказаць на камеру, што ім заплацілі каардынатары[8].

Перадачы

  • «XXL WOMAN TV»
  • «Давярай і правярай»
  • «Terra incognita. Беларусь невядомая»
  • «Арсенал»
  • «ВідэаЭнцыклапедыя Беларусі»
  • «Заўтра — гэта мы!»
  • «Урачэбныя таямніцы з доктарам А. Цярэшчанкам»
  • «Каталіцкія святыні Беларусі»
  • «Кулінарная дыпламатыя»
  • «Перазагрузка»
  • «Усё як мае быць»
  • «Каробка перадач»
  • «Добрай раніцы, Беларусь!»
  • «Здароўе»
  • «Існасць»

Лагатып

Тэлеканал змяніў 7 лагатыпаў. Цяперашні — восьмы па ліку.

З 1993 па 1998 стаяў у правым ніжнім вугле. З 1998 па 2011 стаяў у левым верхнім вугле. З 2011 па сённяшні час стаіць у правым верхнім вугле.

  • З 1 студзеня 1956 па 1993 лагатып адсутнічаў.
  • З 1993 па 31 мая 1996 лагатыпам быў белы надпіс «ТБК» у шэрым квадраце. Знаходзіўся ў правым ніжнім вугле.
  • З 1 чэрвеня 1996 па 31 сакавіка 1997 выкарыстоўваўся такі ж лагатып, але надпіс змяніўся на «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 1 красавіка 1997 па 31 снежня 1997 лагатып быў у выглядзе ромба, складзенага з трох трохвугольнікаў чырвонага, зялёнага і белага колераў, замест чацвёртага трохвугольніка быў надпіс «БТ». Знаходзіўся там жа.
  • З 1 студзеня 1998 па 1 верасня 2002 лагатыпам быў стылізаваны бусел, а за ім быў зялёна-чырвоны акруглы прамавугольнік. Знаходзіўся у левым верхнім куце. Падчас выпускаў навінаў лагатып быў паменшаным у памеры. Канчаткова паменшыўся ў 2001.
  • З 2 верасня 2002 па 25 верасня 2006 лагатып уяўляў сабой літары БТ, злучаныя разам, абрэвіятура складалася з шэрых напаўпразрыстых прамавугольнікаў і лагатып быў напаўпразрыстым. Знаходзіўся там жа.
  • З 26 верасня 2006 па 4 лістапада 2011 лагатып уяўляў з сябе шэрую напаўпразрыстую пазалочаную адзінку з беларускім двуколером побач, лагатып напаўпразрысты. Знаходзіўся там жа.
  • З 5 лістапада 2011 по сённяшні час лагатып ўяўляе з сябе чырвоны квадрат с лічбай 1, пад ім зялёны прамавугольнік са словам белага «БЕЛАРУСЬ». Знаходзіцца ў правым верхнім вугле.

Цэнзура і прапаганда

Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[9][10].

Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, якой належыць «Беларусь 1», неаднаразова траплялі ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11][12][13].

Паводле журналісткі агенцтва тэленавін, якая пакінула канал падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на «Беларусь 1» існавала сур’ёзная цэнзура[14]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[14]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[15].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Marples, David (2013-01-22). "Belarus Starts Propaganda War Against the EU". Eurasia Daily Monitor [англійская]. 10 (11). Архівавана з арыгінала 2021-02-12.
  2. В.ПОЛЕВИКОВА ТРЕБУЕТ ВОЗБУДИТЬ УГОЛОВНОЕ ДЕЛО В ОТНОШЕНИИ СОТРУДНИКОВ ИНФОРМАЦИОННОЙ ПРОГРАММЫ "ПАНАРАМА" (руск.). Naviny.by (25 жніўня 2001). Праверана 16 сакавіка 2021.(недаступная спасылка)
  3. На «Беларусь 1» создали фейк о «Нашай Ніве» (руск.)(недаступная спасылка). naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2020. Праверана 30 верасня 2020.
  4. После протестов в Кыргызстане начался разгул мародеров (руск.). Белтэлерадыёкампанія (7 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  5. Беларусь, Кыргызстан, Нагорный Карабах – разоблачаем фейки (руск.). БелСат (23 кастрычніка 2020). Праверана 24 кастрычніка 2020.
  6. Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.). Die Zeit (17 жніўня 2020). Праверана 17 жніўня 2020.
  7. Stöber, Silvia. Proteste gegen Lukaschenko - Wie geht es weiter in Belarus? (ням.). tagesschau.de (6 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 25 сакавіка 2021.
  8. 1 2 Фигурант "дела 11-ти участников чата": Карпенков лично снимал "покаяльное видео" на камеру (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  9. Лещенко, Сергій. Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.). Українська правда (8 лістапада 2011). — «Або подивіться на ситуацію в мас-медіа. У Білорусії існують тільки державні ЗМІ, крім інтернету. А так звані незалежні білоруські газети працюють в таких умовах, що можна сказати, що вони стали тільки орнаментом для системи. Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою»  Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  10. Lucas, Edward. Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (англ.) (20 студзеня 2017). — «in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity»  Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  11. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  12. Мария Садовская. Суровые и спорные (руск.)(недаступная спасылка). Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  13. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex. Праверана 5 жніўня 2021.
  14. 1 2 Неведомская, Татьяна. Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (руск.). Deutsche Welle (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  15. Ставская, Яна. В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (руск.). УНІАН (13 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.