Код МАК: | BLR | |||
НАК: | Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь | |||
Алімпійскія гульні ў Ванкуверы | ||||
Спартсмены | 47 | |||
Сцяганосец | Алег Антоненка | |||
Медалі Месца: 17 |
Золата 1 |
Срэбра 1 |
Бронза 1 |
Усяго 3 |
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях | ||||
1996 · 2000 · 2004 · 2008 · 2012 | ||||
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях | ||||
1994 · 1998 · 2002 · 2006 · 2010 · 2014 | ||||
Гл. таксама | ||||
|
Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года была прадстаўлена ў 4 відах спорту. Усяго краіну прадстаўляла 47 спартсменаў (33 мужчыны і 14 жанчын). Сцяг Беларусі на цырымоніі адкрыцця пранёс 38-гадовы хакеіст Алег Антоненка (цікава, што пры гэтым Антоненка не быў у Ванкуверы ні капітанам, ні альтэрнатыўным капітанам зборнай па хакеі з шайбай).
Аляксей Грышын, перамогшы ў лыжнай акрабатыцы, прынёс Беларусі першы ў гісторыі залаты медаль на зімовых Алімпійскіх гульнях. Яшчэ два медалі ў «скарбонку» беларусаў дадалі біятланісты: Сяргей Новікаў нечакана выйграў срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км (падзяліўшы яго са знакамітым нарвежцам Уле-Эйнарам Б'ёрндаленам), а Дар’я Домрачава стала трэцяй у жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км. Таксама можна адзначыць 4-е месца Асолі Слівец у жаночай лыжнай акрабатыцы. Беларусы ўпершыню ў гісторыі зімовых Алімпіяд выйгралі 3 медалі - раней яны ніколі не заваёўвалі больш за два. Акрамя таго, Беларусь стала адзінай, акрамя Расіі, краінай былога СССР, якая выйграла ў Ванкуверы хоць бы адно золата.
Медалісты
Фота | Спартсмены | Від спорту (дысцыпліна) |
Золата | ||
Аляксей Грышын | Фрыстайл (акрабатыка) | |
Серабро | ||
Сяргей Новікаў | Біятлон (індывідуальная гонка) | |
Бронза | ||
Дар’я Домрачава | Біятлон (індывідуальная гонка) |
Вынікі спаборніцтва
Біятлон
- Мужчыны
Спаборніцтва | Спартсмены | Стральба | Рэзультат | Месца |
---|---|---|---|---|
Спрынт | Аляксандр Сыман | 0+0 | 25:53,5 | 20 |
Сяргей Новікаў | 1+0 | 26:37,4 | 40 | |
Рустам Валіулін | 1+1 | 26:43,7 | 43 | |
Яўген Абраменка | 0+0 | 26:57,8 | 49 | |
Гонка праследавання | Сяргей Новікаў | 0+0+1+1 | 35:35,2 | 21 |
Аляксандр Сыман | 0+0+1+1 | 36:13,9 | 31 | |
Яўген Абраменка | 0+0+1+0 | 36:56,0 | 40 | |
Рустам Валіулін | 1+0+2+2 | 37:05,5 | 42 | |
Індывідуальная гонка | Сяргей Новікаў | 0+0+0+0 | 48:32,0 | 2 |
Аляксандр Сыман | 2+0+1+0 | 53:16,2 | 41 | |
Рустам Валіулін | 1+1+0+2 | 53:32,3 | 48 | |
Яўген Абраменка | 0+1+0+1 | 54:24,8 | 58 | |
Мас-старт | Сяргей Новікаў | 0+0+1+2 | 36:59,3 | 20 |
Эстафета | Яўген Абраменка, Аляксандр Сыман, Рустам Валіулін, Сяргей Новікаў | 01+02+03+01 | 1:25:47,4 | 11 |
- Жанчыны
Спаборніцтва | Спартсмены | Стральба | Рэзультат | Месца |
---|---|---|---|---|
Спрынт | Дар’я Домрачава | 0+0 | 20:27,4 | 8 |
Людміла Калінчык | 0+0 | 20:46,1 | 17 | |
Надзея Скардзіна | 0+0 | 21:17,6 | 28 | |
Вольга Назарава | 0+3 | 23:11,7 | 74 | |
Гонка праследавання | Людміла Калінчык | 0+0+1+1 | 31:48,2 | 13 |
Дар’я Домрачава | 0+2+0+2 | 31:57,2 | 15 | |
Надзея Скардзіна | 0+0+1+1 | 33:11,0 | 26 | |
Індывідуальная гонка | Дар’я Домрачава | 0+1+0+0 | 41:21,0 | 3 |
Людміла Калінчык | 0+1+0+0 | 42:39,1 | 9 | |
Вольга Кудрашова | 0+0+0+0 | 43:11,3 | 16 | |
Надзея Скардзіна | 0+0+1+0 | 44:09,4 | 28 | |
Мас-старт | Дар’я Домрачава | 0+0+1+0 | 35:53,2 | 6 |
Людміла Калінчык | 0+0+0+1 | 36:55,2 | 17 | |
Надзея Скардзіна | 0+0+0+1 | 37:38,1 | 22 | |
Эстафета | Людміла Калінчык, Дар’я Домрачава, Вольга Кудрашова, Надзея Скардзіна | 02+01+00+00 | 1:11:34,0 | 7 |
Канькабежны спорт
- Жанчыны
Спаборніцтва | Спартсмены | 1 спроба | 2 спроба | Рэзультат | Месца | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | ||||
500 метраў | Святлана Радкевіч | 39,89 | 35 | 39,854 | 34 | 79,753 | 33 |
Лыжныя віды спорта
Горналыжны спорт
- Жанчыны
Спаборніцтва | Спартсмены | 1 спуск | 2 спуск | Усяго | Месца |
---|---|---|---|---|---|
Супергігант | Марыя Шканова | 1:27,84 | 33 | ||
Слалам-гігант | Марыя Шканова | 1:22,18 | 1:18,20 | 2:40,38 | 40 |
Лізавета Кузьменка | 1:24,60 | 1:26,29 | 2:50,89 | 54 | |
Слалам | Марыя Шканова | 56,92 | 57,58 | 1:54,50 | 38 |
Лізавета Кузьменка | 59,97 | DNF | — | — |
Лыжныя гонкі
- Мужчыны
- Дыстанцыя
Спобрніцтва | Спартсмен | Рэзультат | Месца |
---|---|---|---|
15 км вольным стылем | Сяргей Далідовіч | 35:29,4 | 35 |
Аляксей Іваноў | 36:48,2 | 60 | |
Леанід Карнеенка | 37:29,2 | 63 | |
Дуатлон 15+15 км | Аляксей Іваноў | 1:23:37,7 | 48 |
Сяргей Далідовіч | DNF | — | |
Мас-старт 50 км | Сяргей Далідовіч | 2:07:47,6 | 25 |
Аляксей Іваноў | 2:17:59,2 | 45 |
- Спрынт
Спаборніцтва | Спартсмены | Кваліфікацця | Чверцьфінал | Паўфінал | Фінал | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | ||
Спрынт | Леанід Карнеенка | 3:49,12 | 51 | не прайшоў | |||||
Камандны спрынт | Сяргей Далідовіч, Леанід Карнеенка | DNF | — | не прайшлі |
- Жанчыны
- Дыстанцыя
Спаборніцтва | Спартсмены | Рэзультат | Месца |
---|---|---|---|
10 км вольным стылем | Алена Санікава | 27:21,3 | 43 |
Вольга Васілёнак | 28:06,2 | 55 | |
Кацярына Рудакова | 28:16,1 | 58 | |
Дуатлон 7,5+7,5 км | Алена Санікава | 43:33,7 | 38 |
Кацярына Рудакова | 44:50,5 | 49 | |
Анастасія Дубарэзава | 45:27,9 | 53 | |
Мас-старт 30 км | Алена Санікава | 1:38:31,3 | 38 |
Анастасія Дубарэзава | 1:42:28,1 | 44 | |
Эстафета 4×5 км | Анастасія Дубарэзава, Алена Санікава, Вольга Васілёнак, Кацярына Рудакова | 58:28,4 | 10 |
- Спрынт
Спаборніцтва | Спартсмены | Кваліфікацыя | Чверцьфінал | Паўфінал | Фінал | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | Рэзультат | Месца | ||
Спрынт | Анастасія Дубарэзава | 3:56,87 | 42 | не прайшла | |||||
Вольга Васілёнак | 4:01,73 | 46 | не прайшла | ||||||
Камандны спрынт | Кацярына Рудакова, Вольга Васілёнак | 19:52,3 | 7 | не прайшлі |
Фрыстайл
- Акрабатыка
Спаборніцтва | Спартсмены | Кваліфікацыя | Фінал | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 скачок | 2 скачок | Сума | Месца | 1 скачок | 2 скачок | Сума | Месца | ||
Мужчыны | Аляксей Грышын | 123,01 | 111,26 | 234,27 | 7 | 120,58 | 127,83 | 248,41 | 1 |
Цімафей Слівец | 110,63 | 111,28 | 221,91 | 12 | 115,84 | 109,74 | 225,58 | 9 | |
Дзмітрый Дашчынскі | 115,93 | 122,40 | 238,33 | 4 | 86,95 | 128,73 | 215,68 | 11 | |
Антон Кушнір | 125,89 | 88,01 | 213,90 | 15 | не прайшоў | ||||
Жанчыны | Асоль Слівец | 84,17 | 85,22 | 169,39 | 7 | 102,79 | 95,90 | 198,69 | 4 |
Ала Цупер | 105,64 | 90,12 | 195,76 | 1 | 86,64 | 95,20 | 181,84 | 8 |
Спасылкі
- Вынікі Архівавана 18 сакавіка 2011. (англ.)