Беларусы ў Астрахані — зборная назва асоб беларускай нацыянальнасці, якія часова або пастаянна пражываюць ў гэтым расійскім горадзе. Па дадзеных перапісу насельніцтва 2010 года, на тэрыторыі горада пражываюць 870 беларусаў (усяго ў Астраханскай вобласці — 1623)[1]. Гэта робіць беларускую абшчыну пятнаццатай па колькасці ў горадзе.

Цікавыя факты

  • У цэнтры горада ёсць рэстаран беларускай кухні «Беларусачка»[2].
  • На вуліцы Славянскай працуе Беларускі гандлёвы дом, які быў заснаваны ў мяжах сумеснага праекта ўрадаў рэгіёну і Рэспублікі Беларусь[3].
  • Заснавальнік і галоўны рэдактар астраханскага часопіса «Камыш» Фёдар Аляксееў — беларус.

Гл. таксама

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.