Беларускі 7-ы гусарскі імператара Аляксандра I полк | |
---|---|
Гады існавання | 1803 - 1918 |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | 7-я Каўк. дыв-я (19 АК, Варшаўская ВА) |
Тып | полк |
Дыслакацыя | Уладзімір-Валынскі |
Беларускі 7-ы гусарскі імператара Аляксандра I полк — узброенае фарміраванне Расійскай імперыі, існавала ў 1803—1918 гадах у складзе 7-й кавалерыйскай дывізіі (19 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).
Сфарміраваны ў 1803 годзе генерал-маёрам Паўлам Васільевічам Галянішчавым-Кутузавым у мястэчку Екацерынопаль і ў г. Звянігародка з двух эскадронаў Альвіёпальскага, двух эскадронаў Елісаветградскага, двух эскадронаў Паўлаградскага і двух эскадронаў Александрыйскага гусарскіх палкоў. Першапачатковая назва Беларускі гусарскі полк.
- З 1816 — гусарскі прынца Аранскага полк;
- з 1864 — 7-ы гусарскі Беларускі полк;
- з 1881 — 21-ы драгунскі Беларускі Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк;
- з 1907 — 7-ы гусарскі Беларускі Яго Імператарскай Высокасці Вялікага Князя Міхаіла Міхайлавіча полк
- з 1908 — 7-ы гусарскага Беларускага імператара Аляксандра I полк
- у 1918 ліквідаваны
Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, Айчыннай вайне 1812 года, Замежных паходах і інш.
Узнагароды
- 15.09.1813 г. — за дзеянні пры Кацбаху палку падараваныя знакі на ківера з надпісам «За адрозненне 14 жніўня 1813 года».
- 3.05.1814 г. — полк узнагароджаны 22 сярэбранымі трубамі з надпісам «Беларускаму гусарскаму за выдатную мужнасць і адвагу ў незабыўную кампанію 1814 г.».
- 22 георгіеўскія трубы за адрозненне ў турэцкую вайну 1829 г.
- Георгіеўскі штандар за адрозненне ў турэцкую вайну 1877 і 1878 гг.
Літаратура
- Федотов А. И. История белорусцев. Материалы по истории Белорусского гусарского полка, Т. 1-2, Варшава, 1903.
Спасылкі
- Марш Беларускага гусарскага палка Архівавана 5 сакавіка 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.