Беларускі фонд культуры
Абрэвіятура БФК
Адрас Мінск, вул. Траецкая набярэжная, д. 6, 3-і паверх
Юрыдычны статус грамадскае аб’яднанне
Мэта развіццё беларускай культуры
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Кіраўнікі
Старшыня Тадэуш Стружэцкі
Адказны сакратар Алесь Сачанка
Заснаванне
Дата заснавання 1987
Кіроўны орган Рада
Матчыная арганізацыя Канфедэрацыя творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь
Даччыныя арганізацыі «Краязнаўчая газета»

Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1987 годзе, мэтай якой з’яўляецца падтрымка развіцця беларускай культуры. Першым старшынёй быў народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 года). Другі старшыня — Уладзімір Гілеп (з 1996 па сакавік 2018 г.).

Кіраванне

  • Рада. Абіраецца на 5 гадоў. Збіраецца штогод. Абірае Выканаўчы камітэт на чале са старшынёй.
  • Выканаўчы камітэт. Пасаду старшыні займае Тадэвуш Стружэцкі[1].

Дзейнасць

БФК распрацавана і ажыццяўляецца доўгатэрміновая праграма «Спадчына», мэтай якой з’яўляецца падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы яе рэалізацыі — выставы твораў народных майстроў, фальклорныя святы.

Таксама БФК рэалізуе наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны».

Фонд займаецца выдавецкай дзейнасцю, у тым ліку з красавіка 2003 года выдае тыднёвік «Краязнаўчая газета».

Задачы

Задачамі фонду з’яўляюцца:

  • выкарыстанне творчых намаганняў і матэрыяльных магчымасцей насельніцтва ў культурным будаўніцтве;
  • маральная, матэрыяльная і прававая падтрымка памнажэння культурнай спадчыны, захавання і выкарыстання народных традыцый, развіццю краязнаўства, прафесійнай і аматарскай творчасці;
  • дапамога творчасці моладзі;
  • адшуканне за мяжой і вяртанне ў краіну твораў мастацтва, архіўных матэрыялаў, помнікаў гісторыі і культуры;
  • развіццё міжнародных сувязяў і абменаў.

Зноскі

Літаратура

  • Несцярчук, Леанід. Гісторыя дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі па ахове помнікаў//Каштоўнасці мінуўшчыны 8 — Мінск, 2005
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.