Беларускі саюз мастакоў
Абрэвіятура БСМ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас вул. Якуба Коласа, д. 29«А», 220013, Мінск
Тып арганізацыі грамадскае аб'яднанне
Кіраўнікі
Старшыня Глеб Отчык
Заснаванне
Дата заснавання 12 снежня 1938
www.belartunion.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускі саюз мастакоў — грамадскае аб’яднанне мастакоў Беларусі. БСМ ладзіць выстаўкі твораў сваіх удзельнікаў, як і штогадовыя маладзёвыя выстаўкі мастакоў-пачаткоўцаў[1]. У распараджэнні аб’яднання знаходзіцца 300 майстэрняў[2].

Гісторыя

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» вядзе сваю гісторыю з 1938 года.

6—9 снежня 1938 года адбыўся І з’езд мастакоў Беларусі, на якім быў створаны «Саюз савецкіх мастакоў БССР». Надалей творчае аб’яднанне неаднойчы змяняла сваю назву і ў выніку правапераемнікам Саюза мастакоў Беларусі стаў Беларускі саюз мастакоў. У 1995 годзе Саюз мастакоў аб’ядноўваў каля 990 членаў[3].

Задачы

  • стварэнне ўмоў для плённай творчасці мастакоў;
  • спрыянне працы мастацтвазнаўцаў;
  • паляпшэнне побытава-жыллёвых умоў членаў саюза;
  • ахова аўтарскіх правоў членаў саюза;
  • супрацоўніцтва з творчымі саюзамі, установамі культуры, урадавымі ведамствамі і грамадскімі аб’яднаннямі для распаўсюду твораў членаў сярод насельніцтва краіны;
  • захаванне маёмасці саюза.

Кіраванне

  • З’езд. Склікаецца прынамсі аднойчы на тры гады. Правамоцны пры наяўнасці дзвюх трацінаў абраных прадстаўнікоў. Ухваляе кірункі дзейнасці і Статут саюза, справаздачы Рады і Рэвізійнай камісіі і пастановы аб ператварэнні або самароспуску саюза. Абірае старшыню і вызначае склад Рады і Рэвізійнай камісіі.
  • Рада. Збіраецца прынамсі двойчы на год. Вызначае выдаткі саюза і памер сяброўскіх складак. Наглядае за выкананнем пастаноў З’езду і ўхваляе прыём і выключэнне членаў і расцэнкі на іх творы, як і статуты падпарадкаваных устаноў.
  • Прэзідыум. Збіраецца прынамсі штомесяц. Складаецца з старшыні БСМ, яго першага намесніка, намесніка па выставах і кіраўнікоў падпарадкаваных устаноў саюза. Ухваляе пастановы дзвюма трацінамі галасоў ад поўнага складу. Прынамсі двойчы на год падае справаздачы ў Раду. Стварае, касуе і ўхваляе статуты прадпрыемстваў саюза. Зацвярджае кіраўнікоў прадпрыемстваў саюза і вызначае памер выдаткаў на творчасць членаў і ўмовы іх узнагароджання.
  • Сакратарыят. Складаецца са старшыні БСМ, яго першага намесніка і намесніка па выставах. Ладзіць узаеміны з урадам і грамадскімі аб’яднаннямі. Рыхтуе парадак пасяджэнняў З’езду, Рады і Прэзідыуму.
  • Рэвізійная камісія. Збіраецца прынамсі штоквартал. Наглядае за выкананнем статутаў і пастаноў саюза, як і за адказамі выбраных устаноў саюза на заявы і скаргі членаў. Паведамляе аб выніках праверак у Раду і Прэзідыум і прапануе захады па выпраўленні выяўленых парушэнняў.

З 28 лістапада 2007 пасаду старшыні БСМ займаў Уладзімір Савіч[4], з 28 снежня 2013 на гэтай пасадзе знаходзіўся Рыгор Сітніца[5].

17 снежня 2019 на XXIII з’ездзе БСМ, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[6].

Прадпрыемствы

БСМ валодае прадпрыемствамі: «Беларт», «Галерэя мастацтва», «Камбінат дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя А. М. Кішчанкі» (Барысаў, Мінская вобласць), «Мастацкі камбінат», «Мастацтва» (Брэст, Віцебск і Гродна), «Мастацтва-БСМ» (Гомель), «Рэспубліканская мастацкая галерэя» і «Скульптурны камбінат».

Секцыі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Look.by. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 18 кастрычніка 2011.
  2. Мінскіх мастакоў выселяць на вуліцу. Культура. Хартыя’97. Праверана 19 ліпеня 2011.
  3. Беларусь 1995.
  4. Зміцер Панкавец. Архіўная копія(недаступная спасылка). Культура. Наша Ніва. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 3 ліпеня 2020.
  5. Нікіта Капкоў. Новым главой Союза художников избран Рыгор Ситница (руск.). Культура. Наша Ніва. Праверана 24 снежня 2013.
  6. Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык // nashaniva.by 18 снежня 2019

Літаратура

  • Саюз мастакоў Беларусі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 649. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 229. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.