Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў
Белсавпраф
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі нацыянальны прафсаюзны цэнтр у складзе УЦСПС
Заснаванне
Дата заснавання 1920
Ліквідацыя
Дата скасавання 1990

Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў — беларускі нацыянальны прафсаюзны цэнтр у складзе УЦСПС, які існаваў з 1920 па 1990 год.

Гісторыя

Прафсаюзы на тэрыторыі Беларусі пачалі фармавацца яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі пачалася барацьба паміж рознымі левымі палітычнымі плынямі Расійскай рэспублікі (эсэры, бальшавікі, меншавікі) за падпарадкаванне і палітызацыю прафсаюзаў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і перамогі РСДРП(б) пачаўся працэс «бальшавізацыі» (падпарадкавання бальшавікам) прафсаюзаў. Гэты працэс у БССР скончыўся ў ліпені 1920 года, калі было створана Цэнтральнае бюро прафсаюзаў Беларусі, якое неўзабаве было перайменавана ў Савет прафсаюзаў Беларусі. У 1937 годзе ў прафсаюзах было 84,1% працуючага насельніцтва[1].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны беларуская савецкая прафсаюзная сістэма была поўнасцю разбурана. Таму ўжо ў снежні 1944 года ЦК КП(б)Б выпусціла пастанову «Аб аднаўленні прафсаюзных арганізацый у Беларускай ССР», у выніку ў студзені 1946 гады ў беларускіх прафсаюзах было 64,4% працуючага насельніцтва[2]. У лістападзе 1948 года была праведзена І-я беларуская міжсаюзная канферэнцыя прафсаюзаў БССР, на якой быў створан Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў (Белсавпраф).

У канцы 1980-х, падчас перабудовы, у БССР таксама пачалася і перабудова традыцыйнага прафсаюзнага руху. Апагеем гэтага стаў XVII з’езд Белсаdпрафа ў кастрычніку 1990 года, які аб’явіў аб выхадзе з УЦСПС і фарміраванні новага беларускага нацыянальнага прафсаюзнага цэнтра - Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Адукацыйныя ўстановы

У БССР савецкімі ўладамі для прафсаюзаў была створана сістэма падрыхтоўкі кадраў, як, напрыклад, Вышэйшая школа прафсаюзнага руху Беларусі, курсы Белсаўпрафа і абласных прафсаюзных арганізацый[2].

Прэмія прафсаюзаў Беларускай ССР

У Беларускай ССР, як і ў іншых савецкіх рэспубліках, існавала прэмія савецкіх прафсаюзаў. Так, напрыклад, існавала прэмія прафсаюзаў Беларускай ССР па дасягненнях у сферы сельскай гаспадаркі, меліярацыі, воднай гаспадаркі і хлебапрадуктаў імя Кірыла Пракопавіча Арлоўскага[3].

Зноскі

  1. Хадыка, Голубеў 2003, с. 6.
  2. 1 2 Хадыка, Голубеў 2003, с. 7.
  3. Премии советских профсоюзов (руск.). Часопіс «Калекцыянер» (1 снежня 2019). Праверана 2023-2-13.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.