Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр | |
---|---|
Заснаваны | 1970 |
Наведвальнікі |
|
Будынак тэатра | |
Месцазнаходжанне | Мінск, вул. Мяснікова, 44 |
Архітэктар | Аксана Фёдараўна Ткачук і Уладзімір Мікалаевіч Тарноўскі |
Кіраўніцтва | |
Дырэктар | Сяргей Пукіта |
Мастацкі кіраўнік | Адам Мурзіч |
Галоўны рэжысёр | Міхаіл Кавальчык |
Галоўны дырыжор | Юрый Галяс |
Галоўны балетмайстар | Кацярына Фадзеева, Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч |
Галоўны хормайстар | Святлана Пятрова |
Сайт | Афіцыйны сайт |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).
Гісторыя
Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем "Пяе «Жаўранак»" кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».
У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.
Архітэктура
Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі[2], інжынер В. Кацнельсон.
Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.
Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць[2].
Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч)[2].
Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры[2].
Кіраўніцтва
Дырэктары
- Л. Смірноў — (1988—1990)
- Сяргей Косцін — дырэктар-мастацкі кіраўнік (1990—1995)
- Расціслаў Бузук (1995—2001)
- Аляксей Ісаеў (2001—2010), з 2003 года адначасова мастацкі кіраўнік
- Аляксандр Яўгенавіч Пятровіч (з 2010)
- Сяргей Аляксандравіч Пукіта
Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі
- Васіл Тодаравіч Папоў — мастацкі кіраўнік (1976-?)
- Анатоль Фёдаравіч Малчанаў — галоўны рэжысёр (197?-198?)
- Вячаслаў Цюпа — галоўны рэжысёр (1984—1987)
- Міхаіл Гусеў — галоўны рэжысёр (1988-?)
- Сяргей Косцін — мастацкі кіраўнік-дырэктар (1990—1995)
- Барыс Лагода — галоўны рэжысёр-мастацкі кіраўнік (1997—2001)
- Барыс Утораў — в.а. мастацкага кіраўніка (2001—2003)
- Аляксей Ісаеў — мастацкі кіраўнік-дырэктар (2003—2010)
- Сусана Цырук — галоўны рэжысёр (2010—2012)
- Міхаіл Кавальчык — галоўны рэжысёр (з 2014)
- Адам Мурзіч — мастацкі кіраўнік (з 2010)
Галоўныя дырыжоры
- Анатоль Лапуноў (1975—1978)
- Іосіф Абраміс (1979—1982)
- Анатоль Лапуноў (1982—1987)
- Сяргей Бурак (1987—?)
- Анатоль Лапуноў (?—1990)
- Аляксандр Сасноўскі (1994—1996)
- Міхаіл Сінькевіч (1996—1998)
- Аляксандр Сасноўскі (1998—2001)
- Анатоль Лапуноў (2002—2010)
- Алег Лясун (2011—2013)
- Юрый Галяс (з 2013)
Галоўныя балетмайстары
- Сямён Уладзіміравіч Дрэчын (1973—1980)
- Віталь Мікалаевіч Бутрымовіч (1980—1983, 1985—1990)
- Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (1993—2008)
- Вольга Рэпіна (2008)
- Юрый Лапша (2008)
- Наталля Фурман (2008—2009)
- Дзмітрый Мікалаевіч Якубовіч (2009—2010)
- Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета)
- Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч (з 2012 года, галоўны балетмайстар аперэты і мюзікла)
- Кацярына Юр’еўна Фадзеева (з 2015, галоўны балетмайстар класічнага балета)
Галоўныя мастакі
- Яўген Ждан (1994—2004)
Вядомыя салісты
Рэпертуар
Зноскі
- ↑ Тэатры Беларусі | 27.03.2019
- 1 2 3 4 Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Літаратура
- Государственный театр музыкальной комедии Белорусской ССР. — Мн., 1991.
- Беларускі дзяржаўны музычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭН., 2002. — С. 113—117.
- Л. Г. Лапцэвіч, І. С. Мельнік. 246. Тэатр музычнай камедыі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр
- Афіцыйны сайт Музычнага тэатра
- На карце