Беларускі культурна-грамадскт клуб (БКГК) у Сіднеі — арганізацыя беларусаў Аўстраліі.

Гісторыя

Афіцыйна зарэгістраваны 14 снежня 1973 г. Створаны ў складзе: старшыні М.Антух, скарбнік Язэп Шкода, сакратар Міхась Лужынскі. Усяго было ва ўправе 12 дырэктараў: доктар Язэп Малецкі, Оля Тамашэўская, Ганна Калпяка, Язэп Шкода, Лявон Дзядзюля, Віктар Ліпскі, Янка Гавенчык, Кастусь Хаванскі, К.Каваль, Кастусь Сіткоўскі і Алесь Алехнік. Управа рэгулярна пераабіралася.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці клуба было наладжванне нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў. Пры клубе існаваў Жаночы камітэт, якім у розныя гады кіравалі Надзея Лужынская, Вольга Тамашэўская, Лёля Сіткоўская.

БКГК быў сябрам Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі ад яе заснавання да 1991 г., калі з прычыны рознагалоссяў з кіраўніцтвам Рады абвясціў аб сваім выхадзе з арганізацыі. Аднак клуб працягваў дзейнасць у Сіднеі.

У 1972 г. прайшло набыццё памяшкання (Беларускі дом) у раёне Файрфілд у Сіднеі. Грошы на набыццё завяшчаў грамадксі дзеяч Адам Чурыла. У перыяд старшынства Міхася Лужынскага клуб налічваў 198 чалавек.

Пасля стварэння БКГК фактычна спыніўся падзел беларусаў на прыхільнікаў БЦР і Рады БНР. «Зарганізаваўшы ў 1966-м Беларускі культурна-грамадcкі клуб, мы адкінулі ўсю палітыку, дамовіліся забыць усе старыя крыўды і рухацца далей адзіным фронтам». С.68.

Старшыні

Літаратура

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваннні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., [28] с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 17 – 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. – Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. – 361 с. – С. 328 – 339.
  • Лужынскі, М. Я вельмі сумую па жонцы / Міхась Лужынскі // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваннні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., [28] с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 60 – 69.
  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.