Беларускі банк малога бізнесу
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2007
Заснавальнікі
Размяшчэнне  Беларусь
Ключавыя постаці Старшыня праўлення Сцівен Джэймс Арлескі[1]
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Сайт http://www.bbsb.by

Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малога Бізнесу» — былы камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Спецыялізацыя — мікракрэдытаванне малога бізнесу.

Дзейнасць

Банк аказваў банкаўскія паслугі індывідуальным прадпрымальнікам, дробным і сярэднім прадпрыемствам і іх уладальнікам[2]. Меў аддзяленні ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродна, Лідзе, Магілёве і Мінску[3].

Рэквізіты

Юрыдычны адрас: Мінск, вул. Сурганава, 28.

S.W.I.F.T. BBSB BY2X; БІК 153001840; УНП 807000201; АКПА 378219965000.

Тэлекс: 252075 BBSB BY[4].

Былыя акцыянеры

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (21,67 % акцый), Міжнародная фінансавая карпарацыя (21,67 %), Нідэрландская кампанія фінансавага развіцця (Нідэрланды, 21,67 %), KfW (Германія, 12,98 %), Swedfund (Швецыя, 11,64 %), ЗАТ «Банк ББМБ» (Беларусь, 4,48 %), ShoreCap International (ЗША, 4,07 %), ShoreBank International (ЗША, 1,82 %)[5].

Гісторыя

Дагавор пра стварэнне ЗАТ «Беларускі банк малога бізнесу» быў падпісаны 12 снежня 2007 года ў Мінску з удзелам усіх арганізацый-заснавальніц. Зарэгістраваны пастановай Нацыянальнага банка Беларусі № 119 ад 28 жніўня 2008 года[6]. Урачыстае адкрыццё банка адбылося ў кастрычніку 2008 года[7].

Ліквідацыя

У кастрычніку 2013 года буйны ўсходнееўрапейскі фінансавы холдынг Getin Holding набыў 287 689 акцый банка (95,5 % статутнага фонду). Сума пагаднення склала 4 867,7 тыс. еўра[8].

З 1 верасня 2014 года ЗАТ «Банк ББМБ» быў аб’яднаны з ЗАТ «Ідэя Банк», які таксама належыць Getin Holding[9].

Зноскі

  1. Склад Праўлення. Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  2. Місія Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  3. Структурныя падраздзяленні Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  4. Рэквізіты. Пра банк → Агульная інфармацыя. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  5. Акцыянеры Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  6. Гісторыя Банка. Беларускі Банк Малога Бізнесу. Праверана 15 ліпеня 2013.(недаступная спасылка)
  7. Малый бизнес получил свой банк // 7 дней. — 2008. — № 41. — С. 2.
  8. Владелец Идея Банка купил Банк ББМБ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2017. Праверана 19 жніўня 2017.
  9. Информация о банке Банк ББМБ ЗАО(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2017. Праверана 19 жніўня 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.