Беларускія настаўніцкія курсы ў Дзвінску

Дзвінскія беларускія настаўніцкія курсы, дзейнічалі ў г. Дзвінску ў ліпені-жніўні 1921 года.

Створаны па ініцыятыве Дзвінскага беларускага таварыства «Бацькаўшчына», фінансаваліся Міністэрствам асветы Латвіі. Выкладчыкі: Э. Будзька, М. Гарэцкі, І. Дварчанін, І. Краскоўскі, П. Мядзёлка, М. Шчорс і інш.

Курсы скончылі 43 чал.

Літаратура

  • Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 2003. — С. 340. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
    • Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. № 1/2.
    • Езавітаў К. Становішча беларускае школы ў Латвіі // Спадчына. 1997. № 6.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.