Міждзяржаўная граніца
Граніца дзяржаў Беларусь
Украіна
Час існавання з 1991
Працягласць 1084 км
Карта Рэчы Паспалітай пасля Люблінскай уніі з пазначэннем граніц

Беларуска-ўкраінская граніца — дзяржаўная граніца працягласцю каля 1 084 км[1]. Пачынаецца ад патройнага сутыку з Польшчай на захадзе і цягнецца да патройнага сутыку з Расіяй на ўсходзе.

Гісторыя

Сучасная дзяржаўная граніца паходзіць з верасня 1939 года — часоў далучэння Заходняй Беларусі да БССР і Заходняй Украіны да УССР.

Аднак граніца мае гістарычныя карані, бо прыблізна гэтаксама праходзіў падзел паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім згодна з Люблінскай уніяй. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай падобны выгляд мела мяжа паміж Гродзенскай і Мінскай губернямі з аднаго боку і Валынскай і Кіеўскай — з іншага.

У першай палове 20 стагоддзя на захадзе падобныя межы падзялялі Палескае і Валынскае ваяводствы міжваеннай Польскай Рэспублікі, а на ўсходзе — савецкія рэспублікі БССР і УССР.

Упершыню мяжа паміж савецкімі рэспублікамі была прызнана Дагаворам паміж БССР і УССР ад 12 снежня 1990 года.

Статус дзяржаўнай граніцы з Украінай нададзены пастановай Вярхоўнага Савета Беларусі ад 11 чэрвеня 1993, але маецца міжнародная дамова паміж Беларуссю і Украінаю, у якой яны наўзаем прызнаюць былыя межы БССР і УССР, прызнаныя ў 1990.

На сённяшні дзень дзяржаўная граніца рэгулюецца Дамоваю паміж Беларуссю і Украінай аб дружбе, дабрасуседстве і супрацоўніцтве ад 17 чэрвеня 1995. Дамова аб Дзяржаўнай граніцы паміж Беларуссю і Украінай ад 12 мая 1997 у той самы год была ратыфікавана Вярхоўнай Радай Украіны, а ў 2010 і Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, аднак бакі не абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі.

Паводле слоў старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага працягласць працы па дэмаркацыі граніцы можа заняць да 10 год і патрабуе Br51 млрд[2].

Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў 18 чэрвеня 2013 года баку падпісалі пратакол аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі па дагаворы аб граніцы ад 12 мая 1997 года. Працэс ратыфікацыі завяршыўся нягледзячы на тое, што Украіна так і не выплаціла дзяржаўны доўг, на існаванні якога настойваў афіцыйны Мінск[3].

Падчас візіту ў Мінск прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі 26 жніўня 2014 года прэзідэнт Украіны заявіў аб гатоўнасці паскарэння працэсу дэмаркацыі мяжы з Беларуссю[4].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.