Дыпламатычныя адносіны з Чарнагорыяй Рэспубліка Беларусь усталявала 8 жніўня 2006 года. Пасол Чарнагорыі ў Маскве (на 2019 гэта Раміз Башыч) па сумяшчальніцтве з'яўляецца паслом у Беларусі.[1] У студзені 2019 сяброўства Мінска і Падгорыцы актывізавалася: у Маскве з Башычам сустрэўся пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка — дыпламаты абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзвюх краін; а ў Падгорыцы адбыліся кансультацыі паміж дэлегацыямі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Чарнагорыі.[2] Штогадовы гандлёвы абарот паміж Чарнагорыяй і Беларуссю складае каля паўмільёна даляраў, прычым на экспарт Беларусі прыходзіцца ажно 95 % агульнага аб'ёму.[3]
Зноскі
- ↑ https://www.belta.by/special/politics/view/belarus-i-chernogorija-namereny-aktivizirovat-sotrudnichestvo-333089-2019/
- ↑ 22 января 2019 года в Подгорице состоялись консультации между Министерством иностранных дел Республики Беларусь и Министерством иностранных дел Черногории
- ↑ http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=144&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Partner&year=2017
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.