Беларуска-сьералеонскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Беларуска-сьералеонскія адносіны былі афіцыйна ўстаноўлены 27 верасня 2003 года[1].
Дыпламатыя
Дыпламатычных прадстаўніцтваў адзін аднаго краіны не маюць. Пасол Сьера-Леонэ ў Расіі акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Беларусі[2].
Гандлёвыя сувязі
Па выніку 2007 года Рэспубліка Сьера-Леонэ апынулася ў ліку афрыканскіх дзяржаў, з якімі ў Беларусі рэзка ўзрос тавараабарот[3].
2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 |
---|---|---|---|---|---|
0,2 (0,1 / 0,1) | ▲0,5 (0,1 / ▲0,4) | ▼0,2 (▼0,0 / ▼0,2) | ▲0,7 (▲0,5 / 0,2) | ▲1,4 (▲1,1 / ▲0,3) | ▲18,3 (▲1,9 / ▲16,4) |
За перыяд 2011—2016 гадоў Фрытаўн па аб’ёме тавараабароту, паводле даных беларускага выдання «Эканамічная Газета», апынуўся ў ліку 24 асноўных партнёраў Мінска ў Афрыцы. Двухбаковы гандаль у прыведзены прамежак павялічыўся ў разы. Значны скачок адбыўся ў 2015—2016 гадах, асабліва з боку Сьера-Леонэ. Рэзка павялічыліся пастаўкі таматаў, капусты, салаты, карняплодаў[4].
Згодна з Агенцтвам знешнеэканамічнай дзейнасці, на 2020 год асновай беларускіх паставак сталі мінеральныя і калійныя ўгнаенні, яйкі, прыборы і апаратура для вымярэння і кантролю характарыстык вадкасцяў і газаў, радыёлакацыйная і радыёнавігацыйная апаратура. У сваю чаргу Сьера-Леонэ пастаўляла медныя адходы, медыцынскія прыборы і прылады, паветраныя і вакуумныя помпы, кампрэсары, вентылятары, каву, электрычныя трансфарматары[5].
Грамадзянская вайна
У 1995[6] альбо 1997[7] годзе на фоне грамадзянскай вайны ў Сьера-Леонэ беларускім бокам пры пасярэдніцтве Вялікабрытаніі[6] былі прададзены ўрадавай арміі для барацьбы з мяцежнікамі два верталёты Мі-24Б[7]. Абедзве машыны адпраўленыя разам з беларускім экіпажам[6].
Акрамя гэтага, беларуская кампанія «Трансавіяэкспарт» і расійская «Авіятэхнасэрвіс» выступалі пасярэднікамі ў наборы наёмных спецыялістаў з былога СССР[8] у верталётную эскадрыллю пад камандаваннем Карла Альбертса з паўднёваафрыканскай ПВК «Executive Outcomes», якая аказвала падтрымку ўрадавым сілам у канфлікце.
Сярод беларусаў у падраздзяленні служылі Васіль Кулькоў, Іван Мартыновіч і Уладзімір Чэпель. Байцы трапілі ў зону баявых дзеянняў у 1995 годзе. Верталётчыкі вазілі прэзідэнта Сьера-Леонэ і розныя грузы. Па некалькі разоў прыязджалі дадому ў адпачынак. 25 мая 1997 года ў краіне адбыўся ваенны пераварот. Прэзідэнт Ахмад Тэджан Каба быў скінуты, пасля чаго ўсе чацвёра былі затрыманы саюзнікамі зкінутага рэжыму. Прычым затрыманне адбылося на тэрыторыі суседняй Ліберыі[9]. Мартыновіч і Кулькоў утрымліваліся ў Нігерыі. Чэпеля, які быў жанаты з жыхаркай Сьера-Леонэ, утрымлівалі ў мясцовай турме. Улетку 1998 года, дзякуючы намаганням дыпламатаў, групу ўдалося вызваліць[8].
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Возможности активизации двусторонних отношений Беларуси и Сьерра-Леоне обсуждены на встрече послов в Москве
- ↑ Беларусь подтвердила готовность оказывать всестороннее содействие развитию взаимодействия со Сьерра-Леоне // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 13 мая 2017.
- ↑ Развитие отношений между Республикой Беларусь и государствами Африки
- ↑ Кирилл Прудников. Белагро-2017: экспортное открытие Африки // Экономическая Газета, 8 июня 2017.
- ↑ Сьерра-Леоне - Агентство внешнеэкономической деятельности
- 1 2 3 Белорусские поставки оружия в третьи страны — любопытные факты и цифры
- 1 2 Завоюет ли Беларусь позиции на глобальных рынках оружия?
- 1 2 Ольга Томашевская. Возвращение из африканского плена Архівавана 13 верасня 2019. // «Белорусская деловая газета», 6 августа 1998 года
- ↑ Сяргей Расолька. Афрыканская эпапея беларускіх верталётчыкаў Архівавана 9 верасня 2022. // Звязда : газета. — 28 жніўня 2017.