Беларуска-грузінскія адносіны — адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грузіяй. Дамова аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж краінамі падпісана і набыла сілу 6 студзеня 1994 года.

22-24 красавіка 2015 года адбыўся першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію, падчас якога падпісана 16 дагаворна-прававых дакументаў па асноўных пытаннях развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і прынята рашэнне аб адкрыцці ў г.Тбілісі Пасольства Рэспублікі Беларусь.

У сакавіку 2016 года Рэспубліку Беларусь наведаў з візітам Прэм’ер-міністр Грузіі Георгій Квірыкашвілі.

У снежні 2016 года падчас афіцыйнага візіту Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея ў Грузію адбылася цырымонія адкрыцця Пасольства Рэспублікі Беларусь у г. Тбілісі (Пасол — Міхаіл Міхайлавіч Мятлікаў).

Беларусь і Грузія падтрымліваюць інтэнсіўныя двухбаковыя адносіны на ўсіх узроўнях.

Ажыццяўляецца рэгулярнае палітычнае ўзаемадзеянне ў рамках штогадовых кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Грузіі.

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь падтрымлівае кантакты з грузінскімі заканадаўцамі. Беларускія і грузінскія парламентарыі ўдзельнічаюць у міжнародным назіранні за выбарамі рознага ўзроўню ў Грузіі і Рэспубліцы Беларусь адпаведна.

17 лістапада 2013 года кіраўніцтва Палаты прадстаўнікоў прыняло ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных інаўгурацыі абранага Прэзідэнта Грузіі Георгій Маргвелашвілі.

У верасні 2014 года адбыўся візіт у Грузію парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь.

У лютым 2016 года Рэспубліку Беларусь наведала парламенцкая дэлегацыя Грузіі на чале з кіраўніком Групы дружбы «Грузія — Рэспубліка Беларусь».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.