Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’яднанне ў Новым Паўднёвым Уэльсе. Створана каля 1955 г. у Сіднеі ў супрацвагу арганізацыям прыхільнікаў БЦР і Рады БНР. Заснавальнік — Уладзімір Клуніцкі.
Мэта арганізацыі — аб’яднаць беларускіх «незалежнікаў» у Сіднеі. Падтрымлівала шчыльныя кантакты з газетай «Беларускі голас» Сяргея Хмары ў Таронта.
Дакладных звестак пра дзейнасць арганізацыі надзвычай мала. У 1970—1980-я гг. — член Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі.
Старшыні
- Уладзімір Клуніцкі
- Лявон Дзядзюля
- Янка Макарэвіч
і інш.
Літаратура
- Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328—339.
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444—445. — ISBN 985-6730-79-1.
- Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.