Беларуская экалагічная партыя | |
---|---|
Дата заснавання | 16 снежня 1993 |
Дата роспуску | лістапад 1998 |
Краіна |
Беларуская экалагічная партыя — палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку, якая існавала ў Беларусі ў 1993—1998 гадах. Устаноўчы з'езд партыі прайшоў 16 снежня 1993 года. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравала партыю 19 красавіка 1994 года. Сустаршынямі партыі былі Міхаіл Фрыдлянд і Аляксей Мікуліч[1].
На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце XIII-га склікання.
У лістападзе 1998 года БЭП самаліквідавалася, яе члены ўвайшлі ў Беларускую экалагічную партыю зялёных.
Мэта
Асноўная мэта — стварэнне ў рэспубліцы грамадства, у якім будзе рэальна забяспечана права грамадзян на здароўе, даўгалецце і паўнацэннае жыццё ў сацыяльна і экалагічна здаровым асяроддзі[2][3].
Задачы
Галоўнымі задачамі партыя лічыла:[2][3]
- абарона грамадзянскіх, палітычных, эканамічных, сацыяльных і культурных правоў і свабод грамадзян;
- фарміраванне ў грамадзян сучаснага экалагічнага светапогляду і эканамічнай культуры;
- забеспячэнне права грамадзян на атрыманне ад дзяржаўных і грамадскіх органаў поўнай і дакладнай экалагічнай інфармацыі;
- незалежная экалагічная экспертная ацэнка праектаў, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі рэспублікі, законаў і дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый;
- распрацоўка праектаў законаў, накіраваных на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў рэспублікі;
- забеспячэнне ўкаранення ў эканоміку рэспублікі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій;
- стварэнне сістэмы бесперапыннай экалагічнай адукацыі.
Зноскі
- ↑ Котляров, И. В. Социология политических партий / И. В. Котляров; Национальная академия наук Беларуси, Институт социологии. — Минск: Беларуская навука, 2011. — 386, [2] с.: табл. — С. 281—282. — ISBN 978-985-08-1282-7.
- 1 2 Палітычныя партыі Беларусі: Праграмныя дакументы / Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. — Мінск: АНБ, 1996. — 414 с.
- 1 2 Политические партии Беларуси: анализ после парламентских выборов: Аналитический доклад / Белорусский институт информации и прогноза при Администрации Президента Республики Беларусь (Белинформпрогноз). — Мн.: Белинформпрогноз, 1996. — 16 с.