«Белару́ская ха́та» ў Латвіі — культурна-асветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў 1924—1936 гадах. Асноўныя мэты: гуртаванне беларускай меншасці ў Латвіі, далучэнне яе да латышскага і адначасова развіццё беларускай культуры. Мела аддзелы ў Дзвінску, Лібаве, Люцыне. Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная беларуская школа, дзяржаўныя беларускія 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гарадская 6-класная беларуская школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драматычная студыя «Таварыства беларускага тэатра» ў Рызе, беларускі дзіцячы сад у Дзвінску, бібліятэкі і гурткі.
Літаратура
- У. М. Міхнюк. «Беларуская хата» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 430.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.