Беларуская федэрацыя хакея на траве | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | некамерцыйная арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1991 |
bfh.by (руск.) |
Белару́ская федэра́цыя хаке́я на траве́ — беларускае грамадскае аб’яднанне, якое займаецца развіццём хакея на траве.[1]
Гісторыя
Створана на ўстаноўчай канферэнцыі 6 снежня 1991 года, а з 1992 года з’яўляецца членам Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый хакея на траве. З траўня 2017 года старшынёй абраны Аляксандр Леанідавіч Якіменка. 16 красавіка 2015 года зарэгістравана Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь у якасці адзінай спартыўнай грамадскай арганізацыяй на тэрыторыі краіны, якая займаецца развіццём хакея на траве і ўпаўнаважаная прадстаўляць гэты від спорту ў адпаведных міжнародных аб’яднаннях.
Зноскі
- ↑ Грамадскае аб'яднанне "Беларуская федэрацыя хакея на траве"(недаступная спасылка). Партал грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2020. Праверана 6 чэрвеня 2020.
Спасылкі
- bfh.by — афіцыйны сайт Беларуская федэрацыя хакея на траве
- Беларуская федэрацыя хакея на траве на сайце «Звязды»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.