Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | вуліца Кірава, 8, корп. 6, каб. 708, Мінск, 220030, Беларусь |
Тып арганізацыі | спартыўная федэрацыя[d] |
Кіраўнікі | |
старшыня | Іван Рыгоравіч Ціхан |
Заснаванне | |
18 студзеня 1991 | |
Член у | Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый |
bfla.eu |
Белару́ская федэра́цыя лё́гкай атле́тыкі (БФЛА) — рэспубліканская арганізацыя, якая займаецца развіццём і папулярызацыяй лёгкай атлетыкі ў Беларусі.
Гісторыя
Федэрацыя мае традыцыі ўдзелу ў спаборніцтвах рознага рангу, у тым ліку ў Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы. Пачынаючы з 1952 года, калі беларускія лёгкаатлеты ў складзе зборнай каманды СССР прынялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі, прадстаўнікі БССР былі ўдзельнікамі ўсіх Алімпіяд. За гэты перыяд на Алімпійскіх гульнях беларускімі спартоўцамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых. Першую алімпійскі медаль для Беларусі заваяваў лёгкаатлет-кідальнік молата Міхаіл Крываносаў. Самую сенсацыйную перамогу на Алімпійскіх гульнях у складзе суверэннай каманды Рэспублікі Беларусь атрымала ў 2004 годзе ў Афінах у бегу на дыстанцыі 100 метраў Юлія Несцярэнка.
З 1993 года беларускія лёгкаатлеты выступаюць на ўсіх міжнародных спаборніцтвах самастойнай камандай. На чэмпіянаце Еўропы ў 2006 годзе ў Гётэбаргу беларуская зборная заваявала рэкордную колькасць медалёў — 9.
У 1991 годзе Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі была прынята ў сям’ю Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Беларуская федэрацыя праводзіць серыю міжнародных спаборніцтваў з запрашэннем замежных спартсменаў: «Прызы алімпійскіх чэмпіёнаў», «Мемарыял Уладзіміра Булатава» і «Памяці беларускіх лёгкаатлетаў», «Языльская дзесятка».
Усяго ў Рэспубліцы Беларусь налічваецца 138 аддзяленняў лёгкай атлетыкі ДЮСШ і СДЮШАР, у якіх займаецца 31 649 навучэнцаў. Працуе 1 380 трэнераў.[1]
Старшыні
- Аляксандр Рыгоравіч Рудскіх (18 студзеня 1991—2003)[2];
- Леанід Яўгенавіч Міхайлоўскі (з 11 чэрвеня 2003[3] — 2007[2]);
- Уладзімір Мікалаевіч Патупчык (5 лістапада 2007—2012)[4];
- Рыгор Паўлавіч Касячэнка (14 кастрычніка 2012 — 25 верасня 2014[5]);
- Вадзім Анатольевіч Дзевятоўскі (25 верасня 2014[5] — 2020);
- Іван Рыгоравіч Ціхан (з 24 верасня 2020[6]).
Зноскі
- ↑ Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2017 года . Звязда (14 студзеня 2018). Праверана 11 ліпеня 2018.
- 1 2 Отчетно-выборная конференция БФЛА. Свет и тени четырехлетнего цикла(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 7 ліпеня 2021.
- ↑ Лицо власти. Леонид Михайловский: с уважением к тренеру(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 6 ліпеня 2021.
- ↑ Ректор университета физкультуры Косяченко избран новым председателем Белорусской федерации легкой атлетики
- 1 2 Вадим Девятовский избран руководителем Белорусской федерации легкой атлетики
- ↑ Иван Тихон избран председателем БФЛА
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт
- Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ў сацыяльнай сетцы «Instagram»
- Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі ў сацыяльнай сетцы «Facebook»