Беларуская федэрацыя кіберспорту | |
---|---|
Белорусская федерация киберспорта | |
| |
Краіна | |
Офіс | Мінск, Беларусь |
Адрас | Мінск, Захарава, 50В, памяшканне 7Н |
Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
Афіцыйныя мовы |
беларуская руская |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Дзяніс Сяргеевіч Богуш |
Заснаванне | |
Заснавана | 6 студзеня 2017 |
Член у | Інтэрнацыянальная федэрацыя (Паўднёвая Карэя) |
УНП 805003512 | |
www.cybersport.by |
Белару́ская федэра́цыя кіберспо́рту — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне[1], якое займаецца падтрымкай і развіццём кіберспорта ў Беларусі[2].
Мэты
Асноўнай мэтай з’яўляецца садзейнічанне развіццю ў Беларусі кіберспорту як новага віду спартыўнай спаборніцкай дзейнасці і спецыяльнай практыкі падрыхтоўкі чалавека да спаборніцтваў на базе камп’ютарнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння, інтэрактыўных прылад і іншых магчымасцяў камп'ютарных тэхналогій, а таксама ўцягванне ў кіберспорт шырокіх слаёў насельніцтва Беларусі.[3]
Акрамя таго, садзейнічае развіццю кіберспорту ў Беларусі як масавага віду спорту, які прапагандуе агульначалавечыя каштоўнасці і здаровы лад жыцця, і эфектыўных формаў фізічнага выхавання дзяцей і падлеткаў, з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій, накіраваных на фарміраванне здаровага, фізічна і духоўна дасканалага, маральна-ўстойлівага маладога пакалення Беларусі.[4]
Вонкавыя выявы | |
---|---|
СТАТУТ Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя кіберспорту». | |
Гісторыя
У Беларусі ў 2014 годзе пачаліся першыя дзеянні па стварэнні федэрацыі кіберспорту. У канцы 2015 года група маладых людзей з Гродна зарэгістравала першую ў Беларусі федэрацыю кіберспорту. Праз некаторы час геймеры планавалі стаць рэспубліканскай арганізацыяй.[5]
У стварэнні цяперашняй федэрацыі прымала ўдзел арганізацыйная кампанія «Пляцоўка».[6] Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі як рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне 6 студзеня 2017 года.[7] Створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху.[8] Афіцыйным партнёрам федэрацыі стала кампанія па вытворчасці кампутарных крэслаў «DXRacer».
28 лютага анансавала дзве лігі з прызавымі фондамі рэспубліканскую і студэнцкую, якія пройдуць у 3—4 кварталах 2017 года і завершацца гранд-фіналамі ў Мінску. Дысцыпліны абодвух чэмпіянатаў: Dota 2, Counter-Strike: Global Offensive, World of Tanks і FIFA 17 (таксама магчымы турніраы па NHL 17 і NBA 2K17 на рэспубліканскім чэмпіянаце).[9] Удзельнікі рэспубліканскага чэмпіяната абіраюцца шляхам правядзення адборачных онлайн-турніраў, па выніках кваліфікацыі каманды згуляюць на LAN-фінале ў Мінску. Студэнцкі турнір уключае навучэнцаў 55 беларускіх універсітэтаў і 173 каледжаў з усіх абласцей Беларусі, якія абіраюцца шляхам арганізацыі LAN-кваліфікацый. Лепшыя каманды кожнай вобласці згуляюць згуляюць на фінальным турніры ў Мінску.[10]
4 чэрвеня 2017 года Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» і хакейным клубам «Дынама Мінск».[11]
Чэмпіянаты
Кіруючы склад
- Дзяніс Сяргеевіч Богуш — старшыня федэрацыі[12]
- Павел Генадзевіч Волкаў — намеснік старшыні
- Вадзім Уладзіміравіч Аношка — член праўлення
- Кірыл Аляксандравіч Салановіч — член праўлення
- Аляксей Андрэевіч Кузняцоў — член праўлення
- Максім Аляксандравіч Калтанюк — член праўлення
Крытыка
Спартыўны эксперт Андрэй Вашкевіч лічыць падзею гістарычнай:[13]
Гэтая федэрацыя вельмі хутка — яшчэ на нашым жыцці — стане галоўнай у Беларусі. Яна будзе развіваць тое, што сапраўды цікава масам (у адрозненні ад хакея альбо футбола). Тое, што без школы, загадаў, бацькоў і кніжак ведаюць усе дзеці.[14] |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Минюст зарегистрировал Белорусскую федерацию киберспорта . БелТА (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ Беларуская федэрацыя кіберспорту . Звязда. Праверана 16 красавіка 2018.
- ↑ В Беларуси появилась федерация киберспорта(недаступная спасылка). TUT.BY (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ У Беларусі з'явілася федэрацыя кіберспорту . Хартыя'97 (6 студзеня 2017). Праверана 12 красавіка 2017.
- ↑ Руслан Кулевіч (06 студзеня 2016). "У Гродне з'явілася свая федэрацыя кіберспорту". Твой Стыль. Праверана 2018-12-19.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ Белорусская федерация киберспорта(недаступная спасылка). iT-Ground.net (9 чэрвеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2014. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ О государственной регистрации Республиканского общественного объединения «Белорусская федерация киберспорта»(недаступная спасылка). Министерство юстиции Республики Беларусь (6 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2017. Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ В Беларуси появилась федерация киберспорта . Беларусь сегодня (6 студзеня 2017). Праверана 13 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ Белорусская федерация киберспорта проведет турниры по CS:GO, Dota 2 и WoT . Компьютерные вести (28 лютага 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Белорусская федерация киберспорта проведёт студенческую и республиканскую лиги . CyberSport.ru (28 лютага 2017). Праверана 12 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ Белорусский киберспорт стал на шаг ближе к спорту традиционному(недаступная спасылка). TUT.BY (4 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2018. Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Федерация киберспорта: это как рок-н-ролл, просто примите . Sputnik Беларусь (7 ліпеня 2017). Праверана 17 красавіка 2018. (руск.)
- ↑ Андрей Вашкевич 2017, с. 1.
- ↑ Кіберспорт у Беларусі – спартовая дысцыпліна . БелСат (7 студзеня 2017). Праверана 16 красавіка 2018.
Літаратура
- Андрей Вашкевич. РОО «Белорусская федерация киберспорта» подготовит граждан к жизни в информационном обществе(руск.) // Прессбол : партал. — 7 студзеня 2017. — № 259. — С. 1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- cybersport.by/ — афіцыйны сайт Беларускай федэрацыі кіберспорту
- Афіцыйная старонка Беларускай федэрацыі кіберспорту у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Беларуская федэрацыя кіберспорту на сайце газеты «Звязда»
- Непобедимый Корзун или Будущее белорусского киберспорта на YouTube