Беларуская сацыялістычная партыя | |
---|---|
Лідар | Міхаіл Падгайны |
Дата заснавання | 1995 |
Дата роспуску | 1999 |
Штаб-кватэра | Мінск, пр-т Скарыны, 25 |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыялізм |
Белару́ская сацыялісты́чная па́ртыя — палітычная партыя Беларусі. Лідарам партыі з'яўляўся Міхаіл Падгайны. Кіруючы орган — Палітычны камітэт.
Мэты
Стварэнне грамадства сацыялістычнай арыентацыі, будаўніцтва прававой сацыяльнай дэмакратычнай дзяржавы, стварэнне ўмоў для годнага і шчаслівага жыцця ўсяго насельніцтва Беларусі.[1]
Гісторыя
Створаная ў 1995 годзе. Дата рэгістрацыі — 19 красавіка 1995 года. На парламенцкіх выбарах 1995 года атрымала адзін мандат у Вярхоўным Савеце.
Партыя спыніла сваё існаванне ў 1999 годзе (не прайшла перарэгістрацыю).[2]
Зноскі
- ↑ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Спіс палітычных партый, дзейсных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 7 лістапада 2007. (руск.)
- ↑ Nohlen, D & Stöver, P (2010) Elections in Europe: A data handbook, p254 ISBN 9783832956097
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.