Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Аляксандравіч Александровіч
Дата заснавання 6 лістапада 1994
Дата роспуску 4 верасня 2023
Штаб-кватэра Мінск, вул. Каліноўскага 77а, корп. Б, пакой 3.
Краіна
Колькасць членаў 2500 (2015)
Дэвіз «Здароўе народа — дабрабыт дзяржавы»
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў
2 / 18809
4 / 18110
(з 2018)
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў
1 / 260
(1994—2000)
1 / 110
(2000—2004)
0 / 110
(2004—2020)

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (БССП), праўрадавая палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 6 лістапада 1994. Кіруючы орган паміж з'ездамі — Савет партыі. Старшыня партыі — Уладзімір Аляксандравіч Александровіч. Колькасць членаў на 1 лютага 2002 складала 1060; у 2003 — 1448 чал.

Гісторыя

6 лістапада 1994 г. адбыўся Устаноўчы сход партыі, якая была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 1994 г.(рэгістрацыйнае пасведчанне № 003), перарэгістраваная 13 верасня 1999 (рэгістрацыйнае сведчанне № 012).

На парламенцкіх выбарах партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.

На парламенцкіх выбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання партыя атрымала адзін дэпутацкі мандат. На парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II-га склікання ад БССП выйграў выбары толькі старшыня партыі У. А. Александровіч, які быў абраны ў першым туры 15 кастрычніка 2000 г. ад Мендзялееўскай выбарчай акругі г. Мінск.

У 2015 г. намеснік старшыні партыі Алена Клюйкова пацвердзіла, што партыя свядома не вылучае кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, бо «праца ў парламенце прадугледжвае адмову ад асноўнай дзейнасці»[1].

Мэты

Асноўныя мэты — аб'яднанне прагрэсіўных сіл Беларусі для сацыяльнай абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзее да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакратычную, экаамічна моцную, незалежную і гуманую дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фізічнага выхавання, адраджэнне нацыянальнай культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і іншае. Лозунг: «Здароўе народа — дабрабыт дзяржавы».

Удзел у выбарах

Парламенцкія выбары

Выбары Колькасць галасоў  % Мандаты +/- Змена
1995
1 / 260
1 1
2000
1 / 110
1
2004
0 / 110
0 1
2008
0 / 110
0
2012
0 / 110
0
2016
0 / 110
0
2019
0 / 110

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выбары Колькасць галасоў  % Мандаты +/- Змена
1995
0 / 28244
0 0
1999
0 / 24557
0 0
2003
1 / 23469
1 1
2007
1 / 22639
1
2010
2 / 21288
2 1
2014
2 / 18816
2
2018
4 / 18110
4 2

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя // Беларуская энцыклапедыя: у 18т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — Мн.: БелЭн, 1996. — 477 с.
  • Политические партии Беларуси — необходимая часть гражданскоо общества: Материалы семинара / Авторы-составители: Ф.Фкедута, О.Богуцкий, В.Мартинович. — Мн.: Фонд имени Фридриха Эберта, 2003. — 113 с.
  • Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / [С. Бабаеў і іншыя]. — Вільня [Вільнюс]: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 744 с., [26] л. іл.
  • Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов. — Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.