Беларуская нафтавая кампанія
Тып Закрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2007 год
Прадукцыя Бензін, бітум, мазут
Сайт www.bnk.by

ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» — беларуская кампанія, якая займаецца імпартам нафтапрадуктаў і сыравіны для перапрацоўкі і рэалізацыяй нафтапрадуктаў на экспарт. Прадпрыемства было створана 17 мая 2007 года. Акцыянерамі прадпрыемства сталі найбуйнейшыя ў Рэспубліцы Беларусь кампаніі, якія займаюцца нафтаздабычай і нафтаперапрацоўкай — «Беларуснафта», Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і «Нафтан».

Санкцыі

Даччыная кампанія «BNK Ltd.» у чэрвені 2021 года была ўнесена ў санкцый спіс Вялікабрытаніі, паколькі існавала абгрунтаванае падазрэнне, што кампанія кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, які нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі[1][2].

Зноскі

  1. UK joins US, EU, Canada in fresh sanctions on Belarus (англ.). Франс Прэс. mint (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
  2. Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.