Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны (БДіФС)
Тып друкарня
Заснаванне май 1926
Размяшчэнне

Вільня, вуліца Людвісарская 1

(літ.: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57,75″ пн. ш. 25°16′47,8″ у. д.)
Ключавыя постаці Янка Багдановіч, Язэп Найдзюк, Альбін Стаповіч,
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя кнігі, часопісы, газеты
Матчына кампанія

Беларуская друкарня імя Францішка Скарыны — беларуская кніжная друкарня, заснаваная ў Вільні ў маі 1926 года.

Гісторыя

Важнай ініцыятывай у выдавецкай галіне было заснаванне прыватнай друкарні імя Францішка Скарыны ў Вільні. У сярэдзіне 20-х гг. 20 стагоддзя ў асяроддзі дзеячаў Беларускай хрысціянскай злучнасці нарадзілася ідэя арганізаваць беларускую друкарню ў Вільні і назваць яе імем Францішка Скарыны — адзінай беларускай друкарні ў Вільні. Адбылося гэта ў 400-тыя ўгодкі друкарства ў Вільні, якія святкаваліся ўрачыста ў 1925 г. Ксёндз Адам Станкевіч напісаў з гэтай нагоды кніжку «Доктар Францішак Скарына, першы друкар беларускі 1525-1925», а Людвік Абрамовіч, рэдактар і выдавец часопісу «Przegląd Wileński» — кніжку «Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925)»[1]. Ксёндз Адам Станкевіч, Фабіян Ярэміч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі і ксёндз Андрэй Цікота сталі ініцыятарамі беларускай друкарні ў Вільні. Было нанятае памяшканне на вуліцы Людвісарскай дом № 1 (літ.: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57,75″ пн. ш. 25°16′47,8″ у. д.), закупленыя плоскадрукавальны варштат, шрыфт і стэляж у друкарні «Люкс». У маі 1926 г. друкарня пачала дзейнічаць. Кіраўнік — Альбін Стаповіч, а ў чэрвені 1927 г. — кіраўніком друкарні стаў Язэп Найдзюк, які быў ад пачатку яе арганізацыі памочнікам кіраўніка. Друкарня дзейнічала ў камерцыйных умовах. Выдаваліся там амаль усе беларускія часопісы міжваеннага часу. Друкаваліся і газеты «Беларуская Крыніца» і «Сялянская Ніва», розныя друкі для Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады, часопіс «Хрысціянская Думка» (з 1928 г.), кніжкі і брашуры. Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры карыстаўся друкарняй імя Францішка Скарыны.

З 1936 г. на Завальнай вул. дом № 1. Працаўнікі друкарні імя Францішка Скарыны Язэп Найдзюк і Альфонс Шутовіч арыштаваны польскімі ўладамі ў пачатку вайны ў верасні 1939 года і зняволены ў лагеры Бярозе Картузскай. Пасля вяртання ў Вільню ў кастрычніку 1939 года, у варунках Літвы, Язэп Найдзюк аднавіў з сябрамі дзейнасць Беларускай друкарні імя Францішка Скарыны. На працягу 1939 (ад 17 лістапада) — 1941 гг. выдавалася там лацінскім і кірылічным шрыфтамі таксама адноўленая «Krynica»[2][3].

Кіраўнікі

Бібліяграфія

Больш за 160 кніжак на беларускай мове — амаль палавіна беларускай кніжнай прадукцыі міжваеннага часу ў Другой Рэчы Паспалітай — была выдадзена ў друкарні імя Ф. Скарыны [4][5].

Зноскі

  1. Ludwik Abramowicz. Cztery wieki drukarstwa w Wilnie: zarys historyczny (1525-1925). Wilno: Nakładem b drukiem Ludwika Chominskiego. Tłocznia «Lux», 1925. — 149 с.
  2. Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  3. Янка Багдановіч. Ны жыццёвым шляху. Успаміны / уступ Арсень Ліс. Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 88. — 144 с. 1 800 экз. — ISBN 5-340-00716-2.
  4. Цыпрыянавіч, Станіслаў. Беларуская друкарня Францішка Скарыны ў Вільні. (1926-1940).. Лёндан: Божым шляхам, 1991. — 32 с.
  5. Юрый Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі / рэдактар: Валерый Булгакаў. Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 278—321. — 881 с. 1 000 экз. — ISBN 978-80-86961-13-2.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.