РУП «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“»
Выява лагатыпа
Краіна Беларуская ССР, Беларусь
Заснавана 1967
Ліквідавана 1 лістапада 2021
Адрас 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 16
Код Дзяржкамвыдавецтва СССР 318
Прэфікс ISBN 978-985-11
Вэб-сайт Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі

«Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — дзяржаўнае выдавецтва ў сістэме Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Існавала з 1 студзеня 1967 года па 31 кастрычніка 2021 года[1].

Гісторыя

Заснавана ў Мінску 1 студзеня 1967 як Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі пры АН БССР на правах НДІ, з 1 студзеня 1975 года ў сістэме Дзяржкамдруку БССР. У 1980 годзе пераўтворана ў выдавецтва, прысвоена імя Петруся Броўкі  — ініцыятара стварэння і першага галоўнага рэдактара выдавецтва.

У 2010 годзе творчаму калектыву рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» за стварэнне кніг «Зямля сілы. Белавежская пушча» і «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» быў уручаны Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»[2].

З 1 лістапада 2021 года рашэннем заснавальніка рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі“» далучана да рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“», якое з’яўляецца яго поўным правапераемнікам.

Дзейнасць

Спалучае выдавецкую дзейнасць з навукова-даследчай. Спецыялізуецца на падрыхтоўцы і выданні універсальных, рэгіянальных і галіновых энцыклапедый, энцыклапедычных даведнікаў і слоўнікаў, тлумачальных, перакладных і інш. слоўнікаў беларускай мовы.

Кіраўніцтва

Галоўныя рэдактары

Дырэктары

  • Таццяна Бялова (2008—2013)
  • В. Ю. Аляксандраў (2013—2014)
  • Уладзімір Андрыевіч (2014—2019)
  • В. О. Ваніна (2019—2021)

Выданні

Падрыхтавала і ў 19691975 выдала 12-томную «Беларускую Савецкую Энцыклапедыю» — універсальны даведнік па ўсіх галінах ведаў, першую шматтомную энцыклапедыю ў гісторыі беларускага народа (Дзяржаўная прэмія БССР 1976)

  • «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» (т. 1—5, 1978—1982, паралельна на беларускай і рускай мовах)
  • «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—1987)
  • «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—1988; Дзярж. прэмія Беларусі 1990)
  • «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—1986; сярэбраны медаль праграмы ААН па навакольным асяроддзі 1984)
  • «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» ў 6 т. (т. 1—6, 1993—2003)
  • «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1995—1996)
  • біябібліяграфічны даведнік «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—1995)
  • «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—1984)
  • «Беларуска- рускі слоўнік» (т. 1—2, 2-е выд. 1988—1989)
  • «Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы» І. Я. Лепешава (т. 1—2, 1993)
  • «Руска-беларускі слоўнік» (т. 1—З, 6-е выд. 1995) і інш.
  • «Беларуская энцыклапедыя» : у 18 тамах (1996—2004)
  • «Тэатральная Беларусь» : у 2 тамах (2002—2003)
  • «Вялікае княства Літоўскае» : у 3 тамах (2005—2010)
  • «Республика Беларусь» : у 6 тамах (2005—2008)
  • «Спортивная энциклопедия Беларуси» (2005)
  • «Туристская энциклопедия Беларуси» (2007)
  • «Археалогія Беларусі» : у 2 тамах (2009)
  • «Гарады і вёскі Беларусі» : у 15 тамах (2004-)
  • «Культура Беларусі» : у 6 тамах (2010-)
  • "Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў — «Icones familiae ducalis Radivilianae» (2010)

Выдаюцца серыі:

  • гісторыка-дакументальных хронік «Памяць» (146 тамоў пра кожны раён Беларусі, 1985—2005)
  • энцыклапедычных даведнікаў пра гарады Беларусі (з 1976, «Мінск», «Брэст», «Віцебск», «Гродна», «Магілёў», «Гомель»), пра жывёльны і раслінны свет Беларусі (з 1986), энцыклапедычныя даведнікі для дзяцей
  • "Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» (з 1978, выдадзена 25 кніг)
  • трохмоўныя слоўнікі (англа-, нямецка- французска- беларуска-рускіх) і інш.

Энцыклапедычныя даведнікі

У ліку аднатомных энцыклапедычных даведнікаў:

  • «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1978)
  • «Перыядычны друк Беларуси» (1981)
  • «Навечна ў сэрцы народным» (3-е выд. 1984)
  • «Іх імёнамі названы…» (1987)
  • «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945» (1990)
  • «Этнаграфія Беларусі» (1989)
  • «Янка Купала» (1986)
  • «Францыск Скарына і яго час» (1988; на рускай мове, 1990)
  • «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (1989)
  • «Прафесіі рабочых» (1980)
  • «2000 прафесій…» (1986)
  • «Меліярацыя» (1984)
  • «Прырода Беларусі» (2-е выд., 1989)
  • «Бульба» (1988 і 1994)
  • «Чырвоная кніга Беларускай ССР» (2-е выд. 1993)
  • «Акадэмія навук Беларускай ССР» (1978; на рускай мове, 1979)
  • "Зводны каталог «Кніга Беларусі, 1517—1917» (1986)
  • «Энцыклапедыя маладой сям’і» (8-е выд., 1995)
  • «Здароўе» (1990)
  • «Культура харчавання» (3-е выд., 1993)
  • «Фатаграфія» (1992)
  • «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1992)
  • «Архітэктура Беларусі» (1993)
  • «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993)
  • «Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст.» (1995)
  • «Беларусь» (1995)
  • «Ветэрынарная энцыклапедыя» (1995)
  • «Чарнобыль» (1996)
  • «Народная культура Беларусі» (2002)

Факсімільныя выданні

  • «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1983)
  • «Біблія Скарыны» (т. 1—3, 1990—1991)
  • «Жывапісная Расія» (1993, 2-е выд. 1994) і інш.

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2022. Праверана 7 мая 2022.
  2. Каментарыі да Указа № 4 «Пра прысуджэнне прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь „За духоўнае адраджэнне“ 2010 года»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2012. Праверана 26 студзеня 2017.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.