Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | грамадская арганізацыя |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1925 |
Белару́скае (Крыві́цкае) культу́рнае тавары́ства імя́ Ф. Скары́ны ў Празе — грамадская арганізацыя беларускай эмігранцкай інтэлігенцыі. Створана ў 1925 годзе з нагоды 7-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларусі і 400-годдзя беларускага друку. Сярод заснавальнікаў: М. Вяршынін, І. С. Дварчанін, Т. Т. Грыб, В. А. Грышкевіч, Ф. Грышкевіч, У. А. Жылка, В. І. Захарка, А. Клімовіч, М. Коберац, П. Крачэўскі, А. Орса, В. Русак, Я. Станкевіч, М. Чарнецкі і іншыя. Філіялы таварыства існавалі ў Вільні, Варшаве, Берліне, Бруселі, Коўне, Лілі, Рызе, Рыме. Мэты: падтрымка адраджэнскага руху беларусаў, правядзенне культурна-асветніцкай работы, выхаванне дбайных адносін да роднай мовы, вывучэнне айчыннай гісторыі, народных звычаяў і традыцый, падрыхтоўка нацыянальна свядомых кадраў беларускай інтэлігенцыі, садзейнічанне перакладам твораў беларускіх пісьменнікаў на замежныя мовы і іншае. Імкнулася да супрацоўніцтва з Еўрапейскай асацыяцыяй студэнтаў, прыхільна ставілася да духоўнага пабрацімства славян, развівала ідэі дзяржаўнай незалежнасці і самастойнасці. Выдавала на лацінцы часопіс «Iskry Skaryny» (з 1931 года). Час спынення дзейнасці таварыства невядомы[1].
Зноскі
- ↑ Л. П. Мірачыцкі. Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 396.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Уладзімір Ляхоўскі. Крывіцкае (Беларускае) культурна-асветнае таварыства імя Ф. Скарыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 403.