Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа
Краіна
Тып арганізацыі дабрачынная арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання красавік 1921
Ліквідацыя
Дата скасавання 1922
Колькасць членаў 32

Белару́скае тавары́ства Чырво́нага Кры́жа (БТЧК) у Літве — беларуская грамадская арганізацыя ў красавіку 1921 — сярэдзіне 1922 года.

Утворана на аснове Жэнеўскай канвенцыі ад 22 жніўня 1864 года пра таварыствы Чырвонага Крыжа. Асноўныя мэты: аказанне медыцынска-санітарнай, матэрыяльнай і маральнай дапамогі беларускім ваеннапалонным, бежанцам, эмігрантам, хворым, сіротам, усім пацярпелым ад ваенных дзеянняў, садзейнічанне ў вяртанні на радзіму. Размяшчалася ў Коўне (Літва) у атэлі «Метраполь». Старшыня таварыства — Язэп Варонка, віцэ-старшыні — Іван Цвікевіч і Нахум Ліпоўскі, скарбнік — Паўліна Мядзёлка. Мела 32 чалавекі ў штаце, аддзяленні і прадстаўніцтвы ў Берліне (Андрэй Бароўскі), на Гродзеншчыне (С. Баран-Нямір), у Вільні (Аляксандр Карабач), Празе (Мікола Вяршынін), Рызе (Кастусь Езавітаў), Канстанцінопалі, Амерыцы. Арганізацыя супрацоўнічала з эміграцыйным урадам БНР у Коўне, урадавымі ўстановамі Літвы, Літоўскім таварыствам Чырвонага Крыжа. Займалася выдавецкай дзейнасцю, у 1921 годзе выпусціла 3 маркі серыі «Беларусь. Пошта», збор ад іх продажу пайшоў на дабрачынныя мэты[1].

Зноскі

  1. Ю. Р. Васілеўскі. Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 402.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.