ААТ «Беларускабель» (руск.: ОАО «Беларускабель») — беларуская кампанія па вытворчасці кабельнай прадукцыі. Знаходзіцца ў г. Мазыр Гомельскай вобласці.
Гісторыя
Будаўніцтва Мазырскага кабельнага завода «Мазыркабель» пачалося ў 1958 годзе з выкарыстаннем карпусоў недабудаванай швейнай фабрыкі[1]. Завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1959 годзе, і першапачаткова вырабляў мантажныя, тэлефонныя, усталявальныя правады, кантрольныя кабелі. У 1967 годзе выйшаў на праектную магутнасць[1][2]. Першапачаткова прадпрыемства падпарадкоўвалася Упраўленню электратэхнічнай і прыборабудаўнічай прамысловасці Савета народнай гаспадаркі БССР. У сувязі з ліквідацыяў саўнаргасаў завод у 1966 годзе перададзены Галоўнаму упраўленню кабельнай прамысловасці «Главкабель» Міністэрства электратэхнічнай прамысловасці СССР[3]. У 1972 годзе ўведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дрота, у 1975 годзе пачаў працаваць цэх мантажных правадоў, у 1982 годзе быў створаны цэх тавараў народнага спажывання[2]. У 1974 ці 1976 годзе[1][3][2] завод стаў галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання «Беларускабель» Усесаюзнага ВА «Союзэлектрокабель»; у аб’яднанне ўвайшлі таксама іншыя прадпрыемствы гэтай галіны на тэрыторыі Беларускай ССР — гомельскі кабельны завод «Гомелькабель» і шчучынскі завод «Аўтапровад»[1][3][2]. У 1976 годзе завод быў названы ў гонар XXV з’езда КПСС (да 1990 года)[3]. У 1990 году завод пераўтвораны ў Мазырскі кабельны завод «Беларускабель»[2]. З 1991 года завод падпарадкоўваецца Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, з 1994 года — Міністэрству прамысловасці Рэспублікі Беларусь[3]. З 1997 года форма ўласнасці зменена на адкрытае акцыянернае таварыства[2].
Сучаснае становішча
На заводзе працуе прыкладна 1000 чалавек[4]. Прадпрыемства з’яўляецца адным з валаўтваральных для Мазыра і Мазырскага раёна[5].
Зноскі
- 1 2 3 4 ОАО «Беларускабель»: 60 лет соединяя миры (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 Мазырскі кабельны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 515.
- 1 2 3 4 5 Мозырский кабельный завод «Беларускабель» Архівавана 13 верасня 2019. на сайце «Архівы Беларусі» (Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь) (руск.)
- ↑ Інфармацыя пра ААТ «Беларускабель» на сайце Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 2 ліпеня 2021. (руск.)
- ↑ Прамысловасць Архівавана 12 чэрвеня 2021. на сайце Мазырскага райвыканкама (руск.)