Аграгарадок
Белавусаўшчына
± | ||||||||||||||||||||
Белаву́саўшчына[1] (трансліт.: Bielavusaŭščyna, руск.: Белоусовщина) — аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад Пружанаў, на заходнім боку дарогі Р85. У заходняй частцы аграгарадка знаходзіцца вялікі ставок.
Прадпрыемствы
У аграгарадку працуе ААТ "Эксперыментальная база "Белавусаўшчына" Архівавана 4 сакавіка 2016., асноўным накірункам дзейнасці якога з'яўляецца элітнае насенняводства зерневых і зернебабовых, а таксама бульбы.
Турыстычная інфармацыя
Да страчанай спадчыны в. Белавусаўшчыны адносіцца сядзібны дом Швыкоўскіх 2-ой паловы XIX ст., які быў зруйнаваны ў 2011 г.[2]. Захавалася сыраварня Швыкоўскіх.
Вядомыя асобы
- Яўгенія Андрэеўна Мелісевіч (1914—1987) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Сядзібны дом Швыкоўскіх на партале Radzima.org
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.