♮
Бекар (фр.: bécarre) — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі (), які азначае адмену раней прызначанага знака бемоль або дыез для той ноты, перад якой ён стаіць.
Дзейнічае да канца такту.
У табліцы Юнікод ёсць спецыяльны знак для бекар (код U 266Е).
Гісторыя
У мінулым выкарыстоўваўся знак дубль-бекар , які адмяняў падвойную альтэрацыю (дубль-бемоль або дубль-дыез).
У цяперашні час для гэтага выкарыстоўваецца звычайны бекар.
Гл. таксама
- Тэорыя музыкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.