Безааравы казёл | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Capra aegagrus Erxleben, 1777 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4 падвіды
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Безааравы казёл (Capra aegagrus) — парнакапытная жвачная жывёла сямейства пустарогіх.
Апісанне
Даўжыня цела 1,2 — 1,6 м, вышыня 0,7 — 1 м, маса 25 — 40, зрэдку да 80 кг. Поўсць на спіне і баках летам рыжавата-бурая, зімой шаравата-бурая. Уздоўж спіны і на шыі чорна-бурыя палосы. Рогі шаблепадобныя, сціснутыя з бакоў, у самцоў даўжынёй да 1,3 м. Мае бараду.
Пашырэнне
Вядомы 4 падвіды. Пашыраны ў Заходняй, Сярэдняй і Паўднёвай (Пакістан) Азіі. Жыве на цяжкадаступных схілах гор на вышыні да 4200 м над узроўнем мора.
Безааравы казёл — адзін з продкаў свойскіх козаў.
Асаблівасці біялогіі
Корміцца расліннасцю. У страўніку або кішэчніку ёсць мінералізаваныя адклады ежы — безаар (адсюль назва), якім прыпісвалі магічныя лекавыя ўласцівасці.
Нараджае 1-2 казлянят.
Зноскі
Літаратура
- Безааравы казёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.