Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||
Бежацк (руск.: Бежецк) — горад (з 1775) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бежацкага раёна Цвярской вобласці. Насельніцтва 25 тыс. чалавек (2010). Заснаваны ў 1137 годзе.
Размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Цвярской вобласці. З поўдня на поўнач праз горад працякае рака Малога, прымаючы ў межах горада адзін з буйнейшых сваіх прытокаў — раку Астрэчыну. Бежацк размешчаны за 126 км ад Цверы. Чыгуначная станцыя.
Асноўныя прадпрыемствы горада: завод «Автоспецоборудование» (вытворчасць кампрэсараў, асушальнікаў, пескаструйных апаратаў і інш.), вопытна-эксперыментальны завод (вытворчасць міні-пякарань, металаканструкцый, тэхналагічнага абсталявання), Бежэцксельмаш (вытворчасць ільнокамбайнаў і абсталявання для апрацоўкі лёну), завод «Алвіст» (вытворчасць спірту, алкагольнай прадукцыі), рамонтна-механічны завод (вытворчасць паілак для скаціны, рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі), ільнозавод, мясакамбінат і інш.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Васіль Васілевіч Андрэеў (музыкант)
- Рыгор Яфімавіч Паспелаў (1916—2014) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі.
- Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў — савецкі пісьменнік