Баі за Гадамес | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011) | |||
Дата | 24 — 26 верасня 2011 | ||
Месца | Гадамес | ||
Вынік | перамога ПНС | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Баі за Гадамес — агульная назва некалькіх нападаў прыхільнікаў Кадафі (у тым ліку невялікіх атрадаў брыгады Хаміса) на аазісны горад Гадамес на мяжы c Алжырам паміж 24 і 26 верасня 2011 года падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі.
Напад
Раніцай 25 верасня паступіла першая непацверджаная інфармацыя пра атаку войскаў Кадафі (меркавана — туарэгаў) на Гадамес, які з канца жніўня знаходзіўся пад кантролем ПНС. Па непацверджаных дадзеных, загінула па меншай меры 17 чалавек. У сярэдзіне дня інфармацыя была пацверджана Пераходным Нацыянальным Саветам. Па словах ваеннага прадстаўніка ПНС Ахмеда Лазні, «гэтыя баевікі атакавалі ... Гадамес. Па наяўнай у нас інфармацыі, гэтыя групы звязаны з Хамісам Кадафі». Паводле яго слоў, іх армія адбіла атаку на горад[4]. Пазней прадстаўнік Савета Гадамеса паведаміў, што яны налічылі 8 загінулых у сутычках (раней паведамлялася пра 15 загінулых), пацвердзіўшы, што напад на горад быў адбіты. З якога боку была праведзена атака (з боку суседняга Алжыра або з пустыні) не паведамлялася[5], аднак знешнепалітычнае ведамства ПНС Лівіі запатрабавала тлумачэнняў ад альжырцаў у сувязі з інцыдэнтам[6].
Перамовы
30 верасня паведамлялася аб тым, што на перамовы з туарэгамі, якія павінны былі адбыцца ў Гадамесе, ад Пераходнага Нацыянальнага Савета, занепакоенага дэстабілізацыяй сытуацыі ў рэгіёне, адправіўся камандуючы Нацыянальнай (рэвалюцыйнай) арміяй Сулейман Махмуд аль-Абейд[7].
1 кастрычніка было абвешчана аб падпісанні перамір’я паміж старэйшынамі туарэгаў, а таксама прадстаўнікамі новай (рэвалюцыйнай) улады Лівіі з мэтай стабілізацыі сітуацыі ля заходняй лівійскай мяжы. Са свайго боку старэйшыны туарэгаў, якія пагадзіліся спыніць супраціў у рэгіёне, заявілі, што М. Кадафі ў раёне Гадамес няма[8].
Зноскі
- ↑ Сторонникам Каддафи не удалось захватить Гадамес
- 1 2 Kadhafi forces kill five in oasis attack: witnesses Архівавана 29 верасня 2011 года.
- ↑ Fighting continues on Algeria-Libya border Архівавана 11 кастрычніка 2011 года.
- ↑ Libyan NTC says repulsed pro-Gaddafi attack in south Архівавана 28 верасня 2011.
- ↑ Gaddafi forces attack Ghadames oasis, five killed
- ↑ Libyan government seeks Algerian answers over cross-border attack
- ↑ NTC Official Attends Tuareg-Arab Talks in Ghadames Архівавана 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ Без Каддафи Ливия погрузилась в политический кризис Архівавана 5 студзеня 2012.