Баі ва Усходняй Трыпалітаніі
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020)
     Пад кантролем ЛНА     Пад кантролем УНА
Дата 611 чэрвеня 2020 (актыўная фаза); асобныя баі працягваліся да 12 жніўня
Месца Сірт, авіяцыйная база Эль-Джуфра і іх наваколле
Вынік Тупіковы стан: бакі не дамагліся сваіх мэт і не праяўлялі значнай актыўнасці
Праціўнікі
Лівійская нацыянальная армія
замежная падтрымка:
 ААЭ
 Егіпет
 Расія
Лівія Урад нацыянальнай згоды
замежная падтрымка:
 Турцыя
Сірыйская нацыянальная армія
Камандуючыя
Халіфа Хафтар Лівія Фаіз Сарадж
Страты
як мінімум 1 дрон збіты 130 сірыйскіх баевікоў забіты, 3 дрона збіты, некалькі пікапаў знішчаны

    Баі ва Усходняй Трыпалітаніі — ваенная кампанія грамадзянскай вайны ў Лівіі, што з-за слабой актыўнасці варагуючых бакоў некаторымі называецца як «Стаянне ля Сірта»[1].

    Перадумова

    У красавіку 2019 года камандуючы Лівійскай нацыянальнай арміяй маршал Халіфа Хафтар загадаў войскам пачаць наступленне на сталіцу краіны Трыпалі, якая была пад урадам Фаіза Сараджа. Уся аперацыя праходзіла вельмі павольна і з пераменным поспехам, але ўсё змянілася ў лютым 2020 года, калі Турцыя ўмяшалася ў канфлікт на баку УНЗ. У красавіку-чэрвені войскі Сараджа пры падтрымцы замежных інтэрвентаў змаглі рашуча зламаць сілы праціўніка і пачаць контрнаступленне ўздоўж усяго фронту.

    Храналогія

    • 6 чэрвеня: прыхільнікі Урада нацыянальнай згоды пачалі прасоўванне да Сірта і падышлі ўшчыльную да горада. Бакі абмяняліся авіяўдарамі. ЛНА страціла як мінімум адзін беспілотнік, але змагла знішчыць некалькі пікапаў сіл УНЗ[2].
    • 7 чэрвеня: некалькі знішчальнікаў МіГ-29 Хафтара ажыццявілі авіяўдар па калоне бронетэхнікі ўзброеных сіл Турцыі і сараджыстаў, якія спрабавалі захапіць Сірт. Адзначаецца, што ваенны канвой суправаджалі некалькі соцень байцоў. Меркавана, баявая авіяцыя здзейсніла некалькі удараў па калоне[3].
    • 11 чэрвеня: армія Сараджа забяспечыла кантроль над стратэгічнай 350-ці кіламетровай трасай, а таксама раёнам Аш-Шувайрыф на гэтай дарозе. Байцы Хафтара выкарыстоўвалі трасу на працягу года для лагістычных паставак паміж паўднёвымі і заходнімі раёнамі краіны. Забяспечыўшы кантроль над дарогай, сілам УНЗ Лівіі тым самым удалося перакрыць шляхі забеспячэння праціўніка. Кантроль над раёнам Аш-Шувайрыф дазволіў перакрыць шляхі забеспячэння на ваенную базу «Таманхант» непадалёк ад Себхі[4].
    • 22 чэрвеня: у паветранай прасторы Лівіі знішчальнікі ваенна-паветраных сілаў Егіпта F-16C/D здзейснілі сумесны палёт з самалётамі-запраўшчыкамі Airbus A330-243MRTT Tankers ВПС ААЭ. Па паведамленнях, яны, магчыма, ажыццявілі ўдары па сілах УНЗ у Місраце сумесна са знішчальнікамі расійскай вытворчасці ВПС Лівійскай нацыянальнай арміі Су-24M. Раней прэзідэнт Егіпта Абдул Фатах ас-Сісі заявіў, што краіна можа ўварвацца ў Лівію на законных падставах, і заклікаў егіпецкую армію да поўнай баявой гатоўнасці. Ён адзначыў, што Егіпет атрымаў прамыя пагрозы ад «тэрарыстычных наймітаў і апалчэнцаў», таму любое ваеннае ўмяшанне з боку Каіра з гэтага часу легітымна[5].
    • 25 чэрвеня: у 14 альбо 17 часоў сілы Сараджа пры падтрымцы Турцыі нанеслі ўдар па авіябазе Jufra (Al-Jufra), на якой былі размешчаны ваенныя самалёты. Паведамлялася, што частка самалётаў знішчылі. Затым у 18:46 адбылася атака з дронаў[6].
    • 1 ліпеня: стабілізаваўся фронт ля Сірта, дзе байцы Хафтара спынілі праціўніка ў 50—90 км ад горада, адбіўшы шэраг нападаў[7]
    • 8 ліпеня: у Twitter з’явілася інфармацыя пра ўдар ВПС Турцыі па пазіцыях ЛНА на тэрыторыі г. Аль-Джуфра. Паведамлялася аб некалькіх дзясятках параненых[8].
    • 13 ліпеня: Турцыя вылучыла ультыматум Хафтару, каб ЛНА адыйшла з Сірта і Джуфры, інакш супраць іх будзе пачата ваенная аперацыя[9].
    • 22 чэрвеня: на захад ад Сірта СПА фельдмаршала Хафтара збіла турэцкі беспілотнік[10].
    • 12 жніўня: ваенна-паветраныя сілы ЛНА падвергнулі бамбардзіроўцы ўзброеную калону меркавана падтрымоўваных Турцыяй наймітаў у раёне Вадзі-Бі на захад ад Сірта. Паводле крыніцаў ЛНА, група спрабавала трапіць у горад, але яна была разбіта, без якіх-небудзь падрабязнасцяў аб колькасці ўдзельнікаў або стратах[11][12].

    Спасылкі

    Зноскі

    1. Возможно ли открытое столкновение Египта и Турции в Ливии? E-News.su, 29 июля 2020
    2. Сирт все еще под контролем ЛНА
    3. Истребители МиГ-29 разбомбили турецкую военную колонну в Ливии
    4. Стратегическая победа армии на юге Ливии: Аш-Шувайриф // LIBYAN ARMED FORCES (Паблик во ВКонтакте)
    5. Египет вторгся в Ливию
    6. Турки разбомбили в Ливии авиабазу с российскими самолетами
    7. Армия Хафтара сдерживает противника на подступах к Сирту Архівавана 1 ліпеня 2020. // Mil.Press, 1 июля 2020
    8. ВВС Турции совершили авиаудар по базе Аль-Джуфра в Ливии Архівавана 11 ліпеня 2020. // Политэксперт, 8 июля 2020
    9. Турция выдвинула ультиматум армии Хафтара // Лента. Ру, 13 июля 2020
    10. Ливийская национальная армия заявила, что сбила беспилотник Турции // Gazeta.ru, 23 июля 2020
    11. Libyan Air Force destroys mercenary convoy near Egyptian ‘red line’. ARAB NEWS (13 жніўня 2020).
    12. LNA target GNA positions near Sirte on August 12. garda.com (13 жніўня 2020).
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.