Вёска
Баярнавічы
Баярнавічы на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Бая́рнавічы[1] (трансліт.: Bajarnavičy, руск.: Боярновичи) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Занарацкага сельсавета.
Гісторыя
У 1868 г. вёска Шэметаўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 9 двароў, 76 жыхароў. У 1904 г. налічвала 136 жыхароў, у 1908 г. — 139 жыхароў. З 12.10.1940 г. у Сырмежскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай абласцей, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. Мінскай вобласці. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя Чкалава. З 06.03.1954 вёска знаходзіцца ў складзе калгасу імя М. Горкага (цэнтр — вёска Буйкі).
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Сырмежскага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 87 жыхароў (1960)
- 7 двароў, 14 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.