Баэмунд IV
Нараджэнне 1172
Смерць сакавік 1233 ці 1233[1]
Род Рамнульфіды[d]
Бацька Баэмунд III
Маці Аргулоса Харымская[d]
Жонка Мелісенда дэ Лузіньян[d] і Плэсанс дэ Жыльбер[d]
Дзеці Раймонд дэ Пуацье[d], Баэмунд V[d][2], Філіп Антыяхійскі[d], Аргуэліса Антыяхійская[d], Генрых Антыяхійскі[d], Ізабэла Антыяхійская[d], Эльвіса дэ Пуацье[d] і Марыя дэ Пуацье[d]
Дзейнасць палітык
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Баэмунд IV (фр.: Bohemond de Poitiers; каля 1172 — сакавік 1233) — князь Антыёхіі (1201—1205, 1208—1216, 1219 — сакавік 1233), граф Трыпалі (1187 — сакавік 1233). Сын Баэмунда III і ад першага шлюбу.

Біяграфія

Пасля смерці Баэмунда III у 1201 годзе правы на прастол Антыёхіі сталі аспрэчваць яго сын Баэмунд (граф Трыпалі) і ўнук Раймунд Рупен (які па маці, армянскай прынцэсе Алісе, даводзіўся ўнукам цару Кілікіі Лявону II). У 1207 годзе Баэмунд IV нарэшце быў абвешчаны князем Антыёхіі пад імем Баэмунда IV і кіраваў княствам да сваёй смерці ў 1233 годзе (з перапынкамі ў 1205—1208 і ў 1216—1219 гадах, калі ўлада знаходзілася ў руках Раймунда Рупена).

Сям'я

Шлюбы і дзеці

У 1190-я гады першы раз ажаніўся з Плэсанс дэ Жыльбер (?—1217). Ад гэтага шлюбу:

  • Раймунд дэ Пуацье, бальі Антыёхіі (1195—1213; забіты ў Тартусе)
  • Баэмунд V (?—1252), спадчынік бацькі
  • Філіп Антыяхійскі (?—1226), цар Кілікійскай Арменіі ў 1222—1224 гадах
  • Генрых Антыяхійскі (паміж 1198 і 1217—1276), бацька караля Гуга III Кіпрскага і Іерусалімскага
  • Марыя дэ Пуацье.

Другой жонкай Баэмунда IV у студзені 1218 года стала Мелісенда дэ Лузіньян (каля 1200 — ?; дачка Амары II Іерусалімскага), ад якой нарадзіліся дочкі:

  • Аргуэліса дэ Пуацье
  • Эльвіса дэ Пуацье
  • Марыя дэ Пуацье (?—1307), у 1269—1277 гады прэтэндавала на прастол Іерусалімскага каралеўства.

Зноскі

  1. https://www.biografiasyvidas.com/biografia/b/bohemundo_iv.htm
  2. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.