Пасёлак гарадскога тыпу
Башмакова на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Башмако́ва (руск.: Башмако́во) — пасёлак гарадскога тыпу ў Пензенскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Башмакоўскага раёна, утварае гарадское паселішча «Пасёлак Башмакова». Чыгуначная станцыя Башмакова на лініі Пенза — Ражск.
Геаграфія
Пасёлак размешчаны за 169 км на захад ад абласнога цэнтра горада Пензы і за 541 км ад Масквы. Праз пасёлак працякае рака Шырка, правы прыток ракі Поім.
Гісторыя
Пасёлак заснаваны ў красавіку 1875 года як станцыйны пасёлак на Маршанска-Сызранскай чыгунцы паміж двума сёламі — Калясоўка (з поўначы) і Міхайлаўка (з поўдня). Названы ў гонар братоў Аляксандра і Сяргея Башмаковых, сузаснавальнікаў будаўніцтва Маршанскай чыгункі. Сяргею Башмакову належала сяло Міхайлаўка, каля якога былі пабудаваны станцыя, вакзал і вытворчыя памяшканні.