БацькаM:
балг.: Бащата
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 87 хв.
Краіна
Мова балгарская мова
Год 2019
IMDb ID 10409554

«Ба́цька» (балг.: Bashtata) — балгарска-грэчаскі мастацкі фільм рэжысёраў Крысціны Грозевай і Петара Вылчанава, які выйшаў на экраны ў 2019 годзе[1].

Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 26-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[2].

Сюжэт

Пасля скону Валянціны яе засмучаны муж Васіль і сын Павел даведваюцца, што яна настойліва спрабуе датэлефанавацца суседцы. Забабонны Васіль збіраецца на сустрэчу з вядомым медыумам. Сын Павел, які даўно не стасуецца з бацькам, едзе з ім, каб прыглядаць за сваім неразважлівым старым. Гэтае шалёнае падарожжа дапаможа бацьку і сыну прызнаць сваю віну перад той, каго яны страцілі, і пераасэнсаваць свае адносіны[2].

Акцёрскі склад

  • Іван Бырнеў
  • Іван Саваў
  • Таня Шахава
  • Хрыстафор Недкаў
  • Мікалай Тодараў
  • Боян Дайчынаў
  • Магрыта Гошава
  • Іванка Братоева

Зноскі

  1. Bashtata — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 6 снежня 2019.
  2. 1 2 Бацька (недаступная спасылка). Сайт кінафестывалю «Лістапад». Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2019. Праверана 6 снежня 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.