Драматычны гурток пры таварыстве «Бацькаўшчына», які працаваў у 1922 і 1923 гадах у Краслаўцы.

Дзвінская арганізацыя «Ба́цькаўшчына» — беларускае культурна–асветнае таварыства, створанае вясной 1921 па ініцыятыве К. Езавітава, І. Харлапа (старшыня), С. Сахарава, М. Шчорса і інш.

Летам 1921 пры садзейнічанні Міністэрства асветы Латвіі арганізавала ў Дзвінску 2-месячныя беларускія настаўніцкія курсы, стварыла іх філіялы ў Індры, Краслаўцы, Люцыне, Рэжыцы і Старой Слабадзе.

3 пашырэннем сваёй дзейнасці дзвінская сядзіба арганізацыі ператварылася ў Цэнтральнае ўпраўленне культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі, якое дзейнічала да 1925.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.