Каралеўства Бахрэйн
араб. مملكة البحرين
Герб Бахрэйна
Сцяг Бахрэйна Герб Бахрэйна
Гімн: «Наш Бахрэйн»
Дата незалежнасці 14 жніўня 1971 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Арабская
Сталіца Манама
Найбуйнейшыя гарады Манама
Форма кіравання Абсалютная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Хамад аль-Халіфа
Халіфа аль-Халіфа
Дзярж. рэлігія Іслам
Плошча
• Усяго
 % воднай паверхні
184-я ў свеце
750 км²
0%
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

1 234 571 чал. (155-я)
1189,5 чал./км²
Валюта Бахрэйнскі дынар
Інтэрнэт-дамен .bh
Код ISO (Alpha-2) BH
Код ISO (Alpha-3) BHR
Код МАК BRN
Тэлефонны код +973
Часавыя паясы +3
Карта
Выгляд з космасу

Бахрэ́йн (араб. ‏البحرين), Карале́ўства Бахрэ́йн (араб. مملكة البحرين) — дзяржава размешчаная на архіпелагу з 33 астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам. Агульная плошча ўсіх астравоў — 703 кв. км. Самы вялікі з іх — востраў Бахрэйн (587 кв. км), другі па велічыні — востраў Мухарак (21 кв. км). Востраў Бахрэйн злучаны з усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі 26-кіламетровай дамбай-мостам. Сталіца — г. Манама. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі. Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджана англійская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.

Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85 % насельніцтва (60 % — шыіты і 25 % — суніты, у лік якіх уваходзіць кіруючая сям'я). Шыіцкая суполка негатыўна настроеная ў дачыненні да кіруючай суніцкай меншасці. Прадстаўнікі іншых рэлігій (хрысціянства, індуізм і інш.) складаюць 15 % насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае таксама невялікі прыход Антыёхійскай праваслаўнай царквы.

Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — +17 °C, ліпеня — +37 °C, улетку высокая вільготнасць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.

Насельніцтва

Насельніцтва Бахрэйна — больш 1 230 тыс. чал. (снежань 2010 г., адзнака), з якіх 62 % — бахрэйнцы-арабы, многія іранскага паходжання. Астатняя частка — імігранты, у асноўным выхадцы з азіяцкіх краін, якія складаюць 67 % эканамічна актыўнага насельніцтва Бахрэйна. Сярэднегадавы прырост карэннага насельніцтва складае 2,4 %, сярод імігрантаў — 2,9 %. Узровень беспрацоўя дасягае 23 %. Працаўладкаванне беспрацоўнай моладзі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач эканамічнай палітыкі.

Дзяржаўны лад

Канстытуцыйная манархія. Канстытуцыя, якая абвясціла Каралеўства, прынятая ў 2002 годзе. Кіраўнік дзяржавы — кароль Хамад Бэн Іса Аль Халіфа (19992002 — эмір Дзяржавы Бахрэйн). Функцыянуе двухпалатны парламент — Нацыянальны сход. Палата дэпутатаў, якая складаецца з 40 дэпутатаў, абіраецца шляхам усеагульнага таемнага галасавання, члены верхняй палаты (40 дэпутатаў Кансультатыўнага савета) прызначаюцца каралём. У лістападзе — снежні 2006 адбыліся выбары ў Палату дэпутатаў 2-га склікання. У лютым 2007 года сфармаваныя кіруючыя органы і камітэты. Старшыня Нацсходу і Палаты дэпутатаў — Халіфа аз-Захрані, Старшыня Кансультатыўнага савету (Шуры) — Алі Бэн Салех ас-Салех.

Хоць палітычныя партыі фармальна забароненыя, у краіне дапускаецца дзейнасць палітычных арганізацый (іх зарэгістравана 14). Унутрыпалітычная сітуацыя ў Бахрэйне цвёрда кантралюецца кіруючай каралеўскай сям'ёй.

Знешняя палітыка

Бахрэйн трымаецца ўзважанага, неканфрантацыйнага знешнепалітычнага курсу, накіраванага на ўмацаванне рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.

Каралеўства, дэманструе падтрымку крокаў амерыканскай адміністрацыі ў найболей значных пунктах, уключаючы Ірак і блізкаўсходняе ўрэгуляванне. Кіраўніцтва краіны займае ў дачыненні Ірана і «іранскай ядзернай праблемы» (ІЯП) даволі гнуткую пазіцыю.

Бахрэйн цесна каардынуе сваю пазіцыю па асноўных міжнародных праблемах з удзельнікамі ССАДПЗ і ЛАД. Традыцыйным знешнепалітычным партнёрам сярод еўрапейскіх дзяржаў застаецца Вялікабрытанія. У кантактах з Францыяй і Германіяй пераважае гандлёва-эканамічны аспект. На ўзаемавыгаднай аснове будуюцца адносіны са краінамі азіяцкага рэгіёна, першым чынам з Індыяй, Японіяй, Кітаем, Тайландам, Малайзіяй, Філіпінамі.

Эканоміка

Паводле класіфікацыі ААН, індэкс сацыяльна-эканамічнага развіцця Бахрэйна складае 0,846 — трэцяе месца сярод арабскіх краін і 43-я ў свеце.

Бахрэйн мае высокія паказчыкі эканамічнага росту (у 2007 — 7,8 %.). ВУП — 9,84 млрд дол. ЗША (18,44 тыс. дол. на душу насельніцтва). Інфляцыя — 5 %. Прыбытковая частка бюджэту (3,2 млрд дол. ЗША) на 74 % фарміравалася за кошт паступленняў ад экспарту вуглевадародаў і іх вытворных. Дэфіцыт бюджэту — 550 млн дол. ЗША. Курс бахрэйнскага дынара да долара ЗША складае 0,376 бахр. дынара за долар (май 2008). Дзяржаўны доўг — 1,85 млрд дол. (13,9 % ВУП), золатавалютныя рэзервы — 2,75 млрд дол.

Структура ВУП выглядае наступным чынам: сектар паслуг — 56 %, прамысловасць — 43 %, сельская гаспадарка 1 %. У сферы паслуг вылучаюцца фінансавы сектар (25 % ВУП) і турызм (11 %), у прамысловасці — нафтаздабыча і нафтаперапрацоўка (26 %), вытворчасць алюмінію (8 %).

Здабыча нафты ў сувязі са збядненнем радовішчаў паменшылася на 11 % да 68 млн барэляў. Перапрацоўка вуглевадароднай сыравіны склала 96 млн барэляў — прырост на 2,8 %. Здабыта 12 млрд куб. м прыроднага газу. Вытворчасць алюмінію пасля запуску пятай лініі кампаніі «ALBA» значна ўзрасло і склала 750 тыс. тон (прырост на 29 %).

Дзяржаўная энергасістэма агульнай агульнай вызначанай магутнасцю ў 1850 МВт. Cярэднягадавы узровень спажывання электраэнергіі складае 1760 МВт*г і павялічваецца на 7 % у год, што ў хуткім часе можа абмежаваць патэнцыял эканамічнага росту. Каля 50 % патрэбнасцяў краіны ў прэснай вадзе забяспечваецца апрасняльнымі станцыямі.

Кансалідаваныя актывы банкаўскага сектара дасягнулі 140 млрд дол. (прырост 7,2 %), у тым ліку афшорных банкаў — 105 млрд, камерцыйных — 16 млрд, інвестыцыйных — 11 млрд, ісламскіх — 7 млрд. Колькасць фінансавых арганізацый узрасло да 367.

Капіталізацыя фондавага рынку перавышае 16 млрд дол. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы 45 кампаній, вядзецца гандаль аблігацыямі. З ліпеня 2005 пачалося вылічэнне індэксу Доў-Джонс Бахрэйн.

Важнай крыніцай паступленняў у бюджэт з'яўляецца турызм (больш 1 млрд дол.). Штогод краіну наведвае не меней 5 млн турыстаў, галоўным чынам з суседніх дзяржаў Персідскага заліва.

Сельская гаспадарка з прычыны недахопу прыдатных земляў і недахопу вады развіта слаба, агульная плошча зямель, якія апрацоўваюцца — 4 тыс. гектараў.

У сферы знешнеэканамічнай дзейнасці падпісана і ратыфікавана Дамова аб вольным гандлі паміж ЗША і Бахрэйнам. Тым не менш, для практычнага пачатку дзеяння дамовы неабходна прыняцце ў Каралеўстве шэрагу законаў, першым чынам у сферы аховы інтэлектуальнай уласнасці. Бахрэйн падтрымлівае інтэграцыйныя працэсы ў рамках ССАДПЗ, у тым ліку імкненне да ўводзін адзінай валюты.

Сальда гандлёвага балансу — 2,1 млрд дол. (экспарт — 10 млрд, імпарт — 7,9 млрд.). Галоўныя артыкулы экспарту: нафта і нафтапрадукты (7,8 млрд.), алюміній (1,3 млрд.); імпарту — нафтапрадукты (з Саудаўскай Аравіі), машыны і электраабсталяванне.

Галоўныя гандлёвыя партнёры: Саудаўская Аравія (4,1 млрд дол.), ЗША (803 млн.), Японія (665 млн.), Аўстралія (350 млн.), Германія (239 млн.).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.