Бафусам
![]()
Бафусам на карце Камеруна ![]() ![]() | ||||||||||||
Бафу́сам — горад на паўднёвым захадзе Камеруна. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Заходняга рэгіёна і дэпартамента Міфі. Насельніцтва — 290 768 чалавек па даных 2010 года.
Горад з’яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай епархіі Бафусама.
Геаграфія
Горад размяшчаецца на паўднёвым захадзе Камеруна, у гарах Бамбута, на паўночны ўсход ад найбуйнейшага горада і порта краіны — Дуалы.
Эканоміка
Бафусам здаўна з’яўляецца гандлёвым цэнтрам мясцовага народа бамілеке. На яго рынках прадаюць каву, чай, тытунь, арэх колу і кару хіннага дрэва, з якой затым вырабляюць хінін — усё гэта вырошчваецца ў ваколіцах горада. Таксама вакол Бафусама развіта птушка- і свінагадоўля.
Таксама ў горадзе існуюць будаўнічая і лясная галіны прамысловасці. Дзейнічае аэропорт Бафусам[2][3].
Зноскі
- ↑ https://webcitation.org/6FiAeElGy?url=http://www.geohive.com/cntry/cameroon.aspx
- ↑ Bafoussam Airport profile (англ.). Aviation Safety Network. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 9 мая 2011.
- ↑ Аэропорт Bafoussam - Камерун (руск.). Apinfo.ru. Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2011. Праверана 9 мая 2011.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.