Сяло
Батурына
± |
Батурына[1] (руск.: Бату́рино) — сяло ў Холм-Жыркоўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Багданаўскага сельскага паселішча.
Гісторыя
Да 1917 года сяло Батурына ў складзе Бельскага павета Смаленскай губерні Расійскай імперыі. У 1918 годзе Смаленшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў студзені 1919 года — Беларускай ССР, аднак неўзабаве ўвайшла ў склад РСФСР.
У 1929—1932 і 1938—1960 гадах — цэнтр Батурынскага раёна.
У гады Вялікай Айчыннай вайны сяло было акупавана гітлераўскімі войскамі ў кастрычніку 1941 года, вызвалена ў сакавіку 1943 года[2].
У 2004—2019 гадах цэнтр Батурынскага сельскага паселішча.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Освобождение Смоленщины./Энциклопедия Смоленской области Архівавана 27 жніўня 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.