Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт
груз. ბათუმის ხელოვნების სასწავლო უნივერსიტეტი
Арыгінальная назва груз. ბათუმის ხელოვნების სასწავლო უნივერსიტეტი
Міжнародная назва англ.: Batumi Art Teaching University
Заснаваны 2009
Размяшчэнне Батумі
Сайт batu.edu.ge

Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт (груз. ბათუმის ხელოვნების სასწავლო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Батумі.

Гісторыя

Гісторыя вышэйшай мастацкай навучальнай установы ў Батумі бярэ свой пачатак з 1990-х гадоў. 29 верасня 1995 года рашэннем урада Грузіі ў Батумі быў заснаваны дзяржаўны інстытут мастацтваў. На працягу некалькіх гадоў мастацкі інстытут стаў вядучым мастацкім адукацыйным цэнтрам Аджарыі. У мастацкім інстытуце было 3 факультэта і 9 кафедраў. У 1996 годзе пры мастацкім інстытуце была адкрыта балетная студыя для двух узроставых груп. У 1999 годзе балетная студыя была аддзеленая ад мастацкага інстытута як балетная школа-вучылішча. У 1998 годзе на базе факультэта музычных дысцыплін інстытута мастацтваў была адкрыта Батумская дзяржаўная кансерваторыя імя Закарыі Паліяшвілі.

Згодна з пастановай урада Грузіі аб рэарганізацыі вышэйшых навучальных устаноў, мастацкіх і некаторых навукова-даследчых устаноў на адміністрацыйнай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Аджарыя, Батумскі дзяржаўны інстытут мастацтваў і Батумская дзяржаўная кансерваторыя былі аб'яднаны з нядаўна створаным Універсітэтам імя Шота Руставелі ў Батумскі дзяржаўны мастацка-педагагічны ўніверсітэт.

Структура

  • Факультэт выяўленчага, сцэнічнага і кіно-тэлевізійнага мастацтва
  • Факультэт музыкі
  • Факультэт адукацыі, гуманітарных і сацыяльных навук

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.