Ба́тары (Баторы, венг.: Báthory, польск.: Batory) — сям’я венгерскіх феадалаў, якая грала значную ролю ва Усходняй Еўропе ў часы позняга Сярэднявечча.
Паходзяць з горада Шымлеў-Сілванэй (па-венгерску — Шом’ё), дзе знаходзіўся іх радавы замак. Замак быў пабудаваны Міклашам Батары ў пачатку XIII стагоддзя і ўпершыню ўзгадваецца пад 1319 годам. Пасля таго як Батары ў 1592 годзе пабудавалі сабе асабняк у горадзе, замак прыйшоў у заняпад і зараз ляжыць у руінах.
Прадстаўнікі
Найбольш знакамітымі членами гэтай сям’і былі:
- Міклаш IV Батары;
- Іштван Батары (1477—1534) — ваявода Трансільваніі;
- Крыштоф I Батары (1530—1581) — князь Трансільваніі (у перыяд з 1576 па 1581 гады);
- Стэфан Батары (Баторый) (1533—1586) — польскі кароль Стэфан I, князь Трансільваніі;
- Эржэбет Батары (1560—1614) — сумна вядомая венгерская графіня, пляменніца Стэфана Баторыя.
- Вераніка Батары (1551—1600) — дачка польскага караля Стэфана Баторыя, князя Трансільваніі;
- Жыгмонд Батары (1572—1613) — князь Трансільваніі (у перыяд з 1581 па 1603 гады).
Літаратура
- Батории // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
- Радаводны роспіс роду Батары Архівавана 2 мая 2015.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.