Басіны
Характарыстыка
Даўжыня 8 км
Вадацёк
Вусце Лахазва (Брэсцкая вобласць)
Размяшчэнне
Водная сістэма Лахазва (Брэсцкая вобласць)  Шчара  Нёман  Балтыйскае мора

Краіна

Басіны, Басенка — рака ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Лахазвы (басейн Нёмана). Даўжыня 8 км.

Пачынаецца за 5 км на поўнач ад вёскі Падгорная, цячэ сярод лесу, працякае праз возера Басіна, у нізоўі праз сажалку (плошча 0,07 км²), упадае ў Лахазву за 1,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Яжона. У нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.